ЛЕКЦЫЙНЫЯ КУРСЫ 2022–23 Г.Г.

Валянцін Акудовіч: Кароткі курс еўрапейскай філасофіі: ідэі і постаці. (Ад Парменіда да Сёрэна Кіркегора і Марціна Гайдэгера).

Аўтарскі курс Валянціна Акудовіча прысвечаны ўлюбёным постацям, кнігам, ідэям з еўрапейскай традыцыі думкі. Гэта не столькі акадэмічнае выкладанне філасофскага канона, колькі заангажаваны расповед, сумоўе з традыцыяй, якая не толькі глыбокая і істотная, але таксама жывая і блізкая.

Аляксей Бацюкоў: Магілёў – “волные сыны в волной Речи Посполитой”.

Лекцыі пра самы буйны і багаты горад на Ўсходзе Беларусі, які кшталтаваў тоеснасць беларусаў у часы позняга Сярэдневечча. Пачаткі Магілёва, яго ўзлёт і прызнанне роўнага статуса з Вільняй. Магілёў быў вольным горадам з поўным самакіраваннем, у якім гарадская абшчына здолела захаваць сваю самаідэнтыфікацыю і стварыць унікальныя беларускія культурныя вобразы.

Андрэй Расінскі: Таямніцы кінахорараў: тэрыторыі, формулы, вобразы. (Актуальны. Запісацца на курс)

Фільмы жахаў маюць свае таямніцы: таямніцы паходжання, таямніцы тэрыторый – і таямніцы ўласных формул, якім падпарадкоўваюцца страшныя вобразы. Што гэта за формулы, як склаліся тэрыторыі вусцішы – і якое месца на гэтае мапе займае Беларусь? Аўтарскі курс з адсылкамі да малавядомых кінашэдэўраў.

Курсы наперадзе

У новым навучальным годзе плануюцца курсы Лілі Ілюшынай, Наталлі Ламекі, Віталя Зайкі, Караліны Мацкевіч, Мікалая Пачкаева, Вальжыны Морт, Уладзіслава Гарбацкага, Андрэя Масквіна, Алены МаркавайАляксея Кажарскага ды інш.

Інфармацыя абнаўляецца. Сачыце за абвесткамі!