Адбылася першая Летняя школа Беларускага Калегіюма “Еўрапейскае памежжа”

Летняя школа -2015

25-28 чэрвеня пад Беластокам прайшла першая Летняя школа Беларускага Калегіюма, якая ладзілася сумесна з Інстытутам “Палітычная сфера” ды іншымі партнёрамі пад тэматычнай назвай “Еўрапейскае памежжа: палітычныя, гістарычныя і інтэлектуальныя мадэлі”. У мерапрыемстве ўдзельнічала больш за 50 чалавек – студэнтаў, выпускнікоў і выкладчыкаў.

Асэнсаванне Беларусі як часткі Еўропы, трансгранічнае супрацоўніцтва, агульная  гісторыя Беларусі, Літвы і Польшчы, як частка Еўрапейскай гісторыі – галоўныя тэмы якія абмяркоўваліся на працягу трох дзён. Перад былымі і сённяшнімі студэнтамі выступілі вядомыя беларускія, літоўскія і польскія навукоўцы і інтэлектуалы: Валянцін Акудовіч, Ірына Дубянецкая, Уладзімір Мацкевіч, Андрэй Казакевіч, Міхал Анемпадыстаў, Алег Латышонак, Русціс Камунтавічус і інш.

Галоўнай мэтай школы стала паглыбленне інтэлектуальнай камунікацыі, абмен думкамі і ідэямі, узмацненне міжнародных сувязяў. Школа праходзіла ў аграсядзібе “Бора-здруй”, якая знаходзіцца за некалькі кіламетраў ад беларускай мяжы, што выдатна пасавала да тэматыкі школы. Удзельнікі апынуліся на еўрапейскім памежжы, абмеркаванню якога было прысвечана большасць дыскусій.

Планауецца, што летняя школа Беларускага Калегіюма стане штогадовай. У наступным годзе студэнты і выпускнікі будуць зноў мець магчымасць вучыцца і адпачываць разам.

 

You may also like...