Майстар-клас Альгерда Бахарэвіча – 23 лістапада
Беларускі Калегіум ласкава запрашае на майстар-клас пісьменніка Альгерда Бахарэвіча. Мерапрыемства адбудзецца 23 лістапада ў памяшканні Беларускага ПЭН-цэнтра (Мінск, вул. Залатая горка, 2-101, дамафон 101). Пачатак у 18:30. Уваход вольны.
Альгерд Бахарэвіч – празаік, эсэіст, перакладчык. Аўтар пяці раманаў і трох кніг эсэістыкі. Раман “Сарока на шыбеніцы” перакладзены на нямецкую мову.