Майстар-клас Зміцера Вішнёва – 30 лістапада
Беларускі Калегіум ласкава запрашае на майстар-клас пісьменніка Зміцера Вішнёва. Мерапрыемства адбудзецца 30 лістапада ў памяшканні Беларускага ПЭН-цэнтра (Мінск, вул. Залатая горка, 2-101, дамафон 101). Пачатак у 18:30. Уваход вольны.
Зміцер Вішнёў – паэт, празаік, мастак, дырэктар выдавецтва “Галіяфы”, галоўны рэдактар часопіса “Тэксты”. Аўтар шматлікіх кніг паэзіі і прозы. Творы перакладаліся болей як на 20 моваў. На немецкую мову перакладзены раман “Замак з крапівы”