Макс Шчур — беларускі паэт, перакладнік, эсэіст. Лаўрэат прэміі Гедройца за раман “Завяршыць гештальт”, прэміі імя Я. Юхнаўца за раман “Там дзе нас няма” (неапублікаваны), Premio Iberoamericano. Куратар сецявога часопіса “Літраж”.
З 1998 года жыве ў Чэхіі паблізу Прагі. Цікавіцца тэорыяй інтэрпрэтацыі, філасофіяй мастацтва, адносінамі паміж культурай і палітыкай. Перакладае з чэшскай — Ф. Гелнер, Л. Кліма, Б. Рэйнек, іспанскай — Ф. дэ Кеведа, Х. Л. Борхес, Ф. Гарсія-Лорка, англійскай — Л. Кэрал (абедзве часткі “Алісіяны”), Э. Лір (“Кніга бязглузду”). Паслядоўны перакладчык англійскай літаратуры абсурду.
Выбраная бібліяграфія:
- Кнігі прозы:
– “Там, дзе нас няма” (2004);
– “Ліст, знойдзены на папялішчы” (Познань, 2011);
– “Культуртрэгер” (2013);
– “Завяршыць гештальт” (Тэрнопаль, 2015);
– “Кінараман” (2019). - Зборнікі вершаў:
– “Амфітэатр” (1999);
– “Ранні збор” (2006);
– “Амальгама” (2010);
– “Modus bibendi” (2012);
– “Летні час” (2014).
Спасылкі на тэксты аўтара, інтэрв’ю і мерапрыемствы:
- Макс Шчур. “Кінараман”: чытанні й інтэрпрэтацыі. Размова Калегіюма ў кнігарні ЛогвінаЎ.