Мысленне падчас рэвалюцыі. Сустрэча ў віртуальнай кавярні “Зно”
by калегіюм · 17.11.2020
Трансьляцыя падзеі
Падзея прайшла. Трансьляцыю можна паглядзець на youtube-канале Беларускага калегіюма (відэа вышэй).
віртуальная кавярня “Зно”
Мысленне падчас рэвалюцыі. Сустрэча ў віртуальнай кавярні "Зно"
Што
Мы відавочна патрапілі ў зону турбулентнасці, дзе паламаліся ўсе арыенціры, уся звыклая сістэма каардынат, усе маркеры ідэнтычнасці.
Што адбываецца з грамадствам? Што адбываецца з уладай? Што адбываецца з нацыяй? Што адбываецца са светам?
Ці магчыма мысліць, знаходзячы сябе ў часе рэвалюцыі? Сярод уладнай плыні, што ўсмоктвае і захоплівае, нібыта вір, усіх і кожнага. Спрабаваць ісці разам з ёй, у дынамічным супадзенні з яе рытмамі і паваротамі, з яе дыханнем.
Альбо наадварот, варта знайсці пункт нерухомасці, неабавязкова наводдаль, на адлегласці ад падзеяў? Ён можа быць і ў самым цэнтры...
Беларускі калегіюм распачынае серыю сустрэч віртуальнай кавярні з адмысловай назвай "Зно".
Тэма першай сустрэчы: Мысленне падчас рэвалюцыі.
Далучыцца да размовы можна па запісу
Падзея сустрэчы ў facebook
Хто
За стойкай — Валянцін Акудовіч
Столікі: Ігар Бабкоў, Ірына Дубянецкая, Іван Новік, Генадзь Коршунаў ... іншыя
Дзе
Платформа Zoom
Online-трансляцыя ў facebook
Калі
19 лістапада 2020 г. (чацвер), 19.00