Навуковае падарожжа “Выгнаны край. У пошуках беларускае праўды” з Ірынай Дубянецкай і Сяргеем Харэўскім 22.02.2015

22 лютага Беларускі калегіюм запрашае ў навуковае падарожжа: па маршруце Менск-Косава-Мерачоўшчына-Мілавіды-Крашын-Баранавічы-Новая Мыш -Сталовічы ў пошуках беларускае праўды разам зь Ірынай Дубянецкай і Сяргеем Харэўскім.

vandrouka_2202
Беларусь з пачаткам анэксіі Расейскай імперыяй сталася краем, з якога былі выгананыя сотні тысячаў людзей: прыгоннымі сялянамі-беларусамі расейскія памешчыкі засялялі бязлюдныя абшары ад Крыма да Сібіры, а патрыёты-інтэлігенты выпраўляліся на чужыну ў кайданах. Тысячы беларусаў вымушаны былі пакінуць родны край, ратуючыся ад пераследу, каб рассеяцца па свеце. Аднак Беларусь – не толькі край выгнанцаў, але й край выгнання. Польшча “скідала” сюды тое, што ўважала Расеяй, а Расея высылала ў Беларусь тое, што для яе было Польшчай.
Мы, вандруючы па Баранавіччыне, будзем згадваць лёсы нашых вялікіх выгнанцаў ХІХ стагоддзя Тадэвуша Касцюшкі, Яна Чачота, Ігната Дамейкі, Паўлюка Багрыма. Мы пабачым унікальнае ўбранне касцёлу ў Новай Мышы, што аказалася там у выніку выгнання сёстраў-бэнедыкцінак з Нясвіжу, куды яшчэ раней, яны былі выгнаныя са Смаленска… Мы наведаем Пакроўскі сабор у Баранавічах, каб убачыць мазаікі і абразы, што аказаліся там у выніку вывазу іх у міжваенны час з Варшавы. А што яшчэ дзеілася там у міжваенны час?
Таксама наведаем незвычайны храм у Сталавічах, што быў пабудаваны як капліца мальтыйскага ордэну, пасля належыў ўніятам, а затым – расейскай царкве… Што з усяго гэтага застаецца назаўжды толькі нашым?
Расея для палякаў, Польшча для расейцаў і чым была Беларусь для самое сябе? Як ствараецца нашая новая ідэнтычнасць і якія праблемы паўстаюць на гэтым шляху? Хто мы самі, у выгнаным краі?

Калі: 22 лютага, 7.30-22.00.
Дабрачынны ўнёсак: 340 тыс. руб. (Для студэнтаў Беларускага калегіюму адмысловыя ўмовы ўдзелу ў вандроўцы).
e-mail для сувязі: svecha9@mail.ru
Тэлефон: +375 29 1802838 (Сьвятлана)

 

You may also like...