Навуковы шпацыр з Ірынай Дубянецкай

Беларускі Калегіюм запрашае 23-га снежна а 18-й гадзіне на навуковы шпацыр з Ірынай Дубянецкай з цыкла “Вера Беларусі”: Менская легенда

dubian

Напярэдадні зімовага сонцавароту і Божага Нараджэння, у самы цёмны час году – час, поўны прадчуваннем святла, – мы будзем даследаваць нараджэнне светлай легенды Менску – цудатворнага абраза Маці Божай Менскай. Гэты абраз, праўдападобна 17-га стагоддзя, легенда пераносіць у 15-е, а адтуль у 10-е, а адтуль і ў 1-е (!) стагоддзе. Гістарычны, рэлігійны, мастацкі, тапаграфічны, літургічны і нават цудадзейны аспекты легенды вартыя свайго вывучэння, і ўсе разам яны звязаныя з жывой гісторыяй Менску і Беларусі, з цяперашнім пытаннем нашай ідэнтычнасці.

Мы пройдзем па святочным горадзе шляхам менскіх вандраванняў галоўнага гарадскога абраза, ад Ніжняга замку – праз старую Нямігу – да Верхняга рынку, адведаем два прывіды адной царквы, адзін муляж царквы і дзве царквы змененай традыцыі.

Пачатак вандроўкі а 18:00. Кошт 90 000 руб.

Колькасць месцаў абмежаваная!

Абавязкова рэгістрацыя цераз электронную скрыню navukovyja@mail.ru

Для пацверджання ўдзелу ў навуковым шпацыры з Ірынай Дубянецкай просім паведаміць у панядзелак па тэлефоне 8(029)180-28-38 (Святлана)

P.S. У самым пачатку 2016 году чакайце на працяг навуковага шпацыру з Ірынай Дубянецкай “Менская легенда”

You may also like...