Пачынаецца набор 2014

Беларускі Калегіюм прапануе дадатковае навучаньне па спэцыялізацыях: журналістыка: падставовы курс, найноўшая гісторыя, філязофія/літаратура, а таксама журналісцкія практыкумы (сумесна зь Беларускай асацыяцыяй журналістаў). У гэтым годзе да нас вяртаецца Андрэй Лянкевіч са спэцкурсам па фатаграфіі, Андрэй Казакевіч распачынае сэмінар па палітычнай тэорыі “Інстытуты і палітыка”, а Андрэй Хадановіч выходзіць з ценю – перакладчыцкая майстэрня аб’яўляе асобны набор.

Да ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца студэнты старэйшых курсаў альбо асобы з вышэйшай адукацыяй. У выключных выпадках прымаюцца студэнты малодшых курсаў.

Сэртыфікат Калегіюму не замяняе дыплём аб вышэйшай адукацыі.

Заяўкі прымаюцца па 6 кастрычніка 2014(уключна).
Заняткі пачнуцца з 27 кастрычніка 2014.

Навучаньне ў БК – бясплатнае.

Навучальныя праграмы БК арыентаваныя на выкладаньне найноўшых фрагмэнтаў сучаснай веды і тэхнік інтэлектуальнай працы і не дублююць існуючыя праграмы дзяржаўных і недзяржаўных унівэрсытэтаў.

Дадатковую інфармацыю можна атрымаць праз kalehium@gmail.com

You may also like...