Пайшоў з жыцця Пятро Васючэнка

25 жніўня 2019 года пайшоў з жыцця Пятро Васючэнка.

Валянцін Акудовіч узгадвае:

Памёр яшчэ адзін з кагорты бліскучых выкладчыкаў Беларускага калегіюма (філасофія/літаратура). Празаік, драматург, літаразнаўца, загадчык беларускай кафедры беларускай мовы і літаратуры лінгвістычнага ўніверсітэта. Яго кніга-шэдэўр “Жылі-былі паны Кубліцкія і Заблоцкія” ужо даўно замацавалася ў залатым фондзе беларускай літаратуры ХХІ стагоддзя. Карацей, ягоны літаратурны наробак не злічыць.

Да таго ж Пятро быў фантастычна прыгожым чалавекам. Разумнік, якіх яшчэ пашукаць, але пры гэтым неверагодна далікатны і сціплы. ытаючы ў розных СМІ словы на развітанне, у “НН” сустрэў і такое:”Памятаю як вельмі добрага і чулага чалавека. Слухаў яго лекцыі ў Бел. Калегіюме ў 97-98гг. Шкада. Вечная памяць”. Вечная!

Нашыя шчырыя спачуванні родным, сябрам і калегам.

* фота – з facebook via euroradio.by

You may also like...