Курс прысвечаны аналізу найбольш значных канцэпцый сучаснай тэорыі нацыі і нацыяналізму. Разглядаюцца як мадэрнісцкія (Гелнер, Хобсбаўм, Дойч, Грох, Бройі, Андэрсан) так прымардзіялісцкія (Гріц, ван ден Берг), перыніялісцкія (Армстранг), этнасімвалісцкія (Сміт) і іншыя даследчыя оптыкі гэтага феномену (Кон, Грінфельд). Асаблівая ўвага звернутая на месца беларускага нацыябудаўніцтва ва Усходне-Еўрапейскім кантэксце. Падрабязна разглядаюцца роля нацыяналізма ў сацыяльнай і палітычнай мабілізацыі ХІХ – ХХІ ст., нацыяналізма “малых” і “бездзяржаўных” народаў, перспектывы развіцця нацыянальных дзяржаў ва ўмовах крызісу глабалізцыі і лібералізма.
Павел Церашковіч (1958) – гісторык і антраполаг. Даследуе тэорыю і гісторыю нацыяналізму ва Усходняй Еўропе, інтэрнацыяналізацыю і акадэмічную мабільнасць у сучаснай вышэйшай адукацыі, глабальныя праблемы пачатку ХХІ ст. Скончыў БДУ (1980), аспірантуру Акадэміі навук Беларусі (1986). Кандыдыт гістарычных навук, дацэнт. Стажыраваўся ў Нью-Йоркскім, Пітсбургскім, Оксфардскім, Цэнтральна-Еўрапейскім і Гісенскім універсітэтах. Працаваў ў Акадэміі Навук Беларусі, БДУ, ЭГУ. Займаецца стварэннем Універсітэта імя Ніла Гілевіча.
Выбраныя публікацыі
1. Глабальныя праблемы чалавецтва. Нарысы сацыяльнай і эканамічнай геаграфіі сучаснасці. Мн., 2018.
2. Этническая история Беларуси ХIХ – начала ХХ в. в контексте Центрально-Восточной Европы. Мн.: БГУ, 2004.
3. The modern university as an imagined community: European dreams and Belarusian realities (co-author with Mark Johnson). European Journal of Higher Education. 2014. No. 3.
4. Divers roads to divers modernity: the social resources of the early nationalisms in Belarus and Lithuania in Interstitio. East European Journal of Historical Anthropology. June 2008, vol. 2, No 1(3).
5. Пограничье как судьба: метаморфозы идентичности в восточноевропейском пограничье. Ab Imperio. 2009. No.1.