Філасофія/літаратура

© Сяргей Кандраценка

Гэты праект не мае аналагаў у краіне, але мае глыбокія карані у еўрапейскай універсітэцкай традыцыі.

Для беларускай прасторы спецыялізацыя ўнікальная ў некалькіх сэнсах. Перадусім гэта злучэнне літаратуры з філасофіяй у гамагенны дыскурс, агульную прастору для інтэлектуальных і эстэтычных рэфлексій. Філасофія з літаратурай  яднаюцца ў адно цэлае, разглядаюцца як грунт і апірышча мадэрнай ідэнтычнасці.

Па-другое, аддзяленне мае ўсе характарыстыкі гэтак званага “творчага”. Інакш кажучы, сюды найбольш прыходзяць за навукай стварэння тэкстаў. І найбольш тыя, хто ўжо пачаў пісаць вершы, прозу, філасофскія эсэ і да т.п. А дзеля гэтага найперш неабходна прызвычаіцца да свабоднага мыслення і вольнага духу творчасці.

У аснове творчая майстэрня Валянціна Акудовіча “Тэорыя і практыка пісьма”. Акцэнт у ім робіцца на творчасці: не проста навука пісання літаратурных і філасофскіх тэкстаў, але і тварэнне самога сябе, сваёй асобы, уласнай суб’ектнасці.

Куратар спецыялізацыі: Валянцін Акудовіч.

Іншыя кірункі:

Інтэлектуальныя гісторыі Усходняй Еўропы

Параўнальныя даследванні цывілізацый

Культурная аналітыка