Пісьменнік, мастак, выдавец.
Нарадзіўся ў сям’і пісьменніка Вячаслава Адамчыка. З 1959 жыве Мінску. Скончыў педагагічнае адзяленне Мінскага мастацкага вучылішча (1977), Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут (1983). Працаваў чарцёжнікам, мастаком-рэстаўратарам, мастаком–афарміцелем, рэдактарам у часопісе «Крыніца-Родник» (з 1987). Цяпер займаецца выдавецкай дзейнасцю. Заснавальнік Таварыства маладых літаратараў “Тутэйшыя” (1986-1990). Член СП СССР (з 1988), СП БССР (з 1989), ПЭН-клубу (з 2012).
Працуе ў галіне паэзіі і прозы. У друку пачаў выступаць з вершамі ў 1981 (газета «Літаратура і мастацтва», часопіс «Маладосць»).
Літаратурныя прэміі:
– прэмія часопіса «Нёман» за лепшае апавяданне ў 1990 годзе;
– прэмія штодзённай газеты «Звязда» за лепшае апавяданне ў 2000 годзе;
– літаратурная прэмія «Югра» за 2010 год у намінацыі «Славянская паэзія і проза» за кнігу «Лірыка.BY”.
– прэмія імя Ежы Гедройца за кнігу “Сказы” ў 2012 годзе.
Вершы і апавяданні Адама Глобуса перакладзены на асноўныя мовы свету, а таксама на асяцінскую і каталонскую, друкаваліся ў Вялікабрытаніі, Германіі, Славеніі, Чэхіі, Польшчы і Расіі («Оборотни» (1991), «Demonokameron» (1993), «Лирика by» (выбраныя паэтычныя і празаізныя творы ў рускім перакладзе, 2007)).
Кнігі:
Аўтар кніг «Парк» (паэзія, 1988), «Адзінота на стадыёне» (зборнік апавяданняў, 1989), «Смерць — мужчына» (1992), «Скрыжаванне» (1993), «Дамавікамерон» (1994), «Толькі не гавары маёй маме» (1995), «Койданава» (1997), «Новы дамавікамерон» (1998), «Post scriptum» (1999), «Тэксты» (зборнік ўсіх папярэдніх кніг, 2000), «Браслаўская стыгмата» (2001), «Сшыткі» (2003), «Дом» (2005), «сУчаснікі» (2006), «Літары» (2006), “Казкі” (2007) «Convolutus»(2007), “Замак” (2008), “play.by” (2009), “Новае неба” (2010), “Крутагорскія казкі” (2011), “Сказы” (2012), “Імёны” (2013). Публікаваўся ў складзе зборнікаў «Тутэйшыя» (зборнік твораў удзельнікаў Таварыства «Тутэйшыя», 1989), «Круглы год» (зборнік хоку беларускіх паэтаў, 1996).
Медыя: