Спецыялізацыя: Філасофія/літаратура.
Выкладчык: Адам Глобус.
Курс прадугледжвае знаёмства з вялікімі цывілізацыямі, да якіх належыць Егіпет, Грэцыя, Рым, Кітай, Індыя і сучасная Еўропа. Сучасная цывілізацыя будзе разглядацца праз архітэктурныя стылі: раманскі, готыка, адраджэнне, маньерызм, барока, ракако, класіцызм, рамантызм, мадэрнізм і постмадэрнізм. Пасля экскурсу ў гісторыю ўвага будзе засяроджана на кнігах Сэй Сёнагон і Мацуа Басё, якія выходзілі ў геніяльных перакладах Веры Маркавай са старажытна-японскай на рускую мову. На прыкладзе “Летніх траў” Басё і “Запісак каля ўзгалоўя” Сёнагон будзе паказана роля кнігі ў часе і прасторы. Ад класічных узораў лекцыя пяройдзе да анталогіі хоку беларускіх паэтаў “Круглы год”.
Тэматычны план:
- Лекцыя пра вялікія цывілізацыі і вялікія стылі.
- Чытанне і абмеркаванне кніг Сёганон і Басё.
- Лекцыя пра жыццёвы шлях Веры Маркавай.
- Знаёмства з тэхнікай напісання трохрадкоўя – хоку.
- Лекцыя пра анталогію хоку беларускіх паэтаў “Круглы год”
Крыніцы і рэсурсы.
Літаратурная і перакладчыцкая спадчына Веры Маркавай.
«Круглы год» (зборнік хоку беларускіх паэтаў).
Творчасць Максіма Багдановіча і іншых класікаў сусветнай літаратуры.