Нарадзіўся ў 1975 годзе ў Менску.
Аўтар раманаў “Праклятыя госьці сталіцы”, “Сарока на шыбеніцы”, “Шабаны. Гісторыя аднаго зьнікненьня”, «Дзеці Аліндаркі», а таксама некалькіх зборнікаў апавяданняў. У 2011 годзе ў серыі “Бібліятэка Свабоды” выйшла “Малая мэдычная энцыкляпэдыя Бахарэвіча”, за якую аўтар атрымаў другую прэмію імя Ежы Гедройца. У 2012 годзе серыя папоўнілася яшчэ адной кнігай Бахарэвіча – зборнікам эсэ пра беларускую літаратурную клясыку “Гамбурскі рахунак Бахарэвіча” (і які зноў здабыў другую прэмію Ежы Гедройца за 2012 год). Лаўрэат прэміі “Гліняны Вялес”.
Улетку 2014 году ў выдавецтве “Галіяфы” выйшла кніга эсэ – “Ніякай літасьці Альгерду Б.”.
Перакладаўся на нямецкую, польскую, чэскую, украінскую, расейскую і іншыя мовы, вёў калёнку ў чэскім часопісе “HOST”. У 2010 годзе раман “Сарока на шыбеніцы” выйшаў у перакладзе на нямецкую мову. Сам перакладае з нямецкай вершы і апавяданьні, а неяк нават перастварыў па-беларуску адзін медычны раман. Перакладаў на беларускую казкі братоў Грымаў і Вільгельма Гаўфа. Лаўрэат прэміі часопіса перакладной літаратуры «ПрайдзіСьвет» за 2013 год.
Не аднойчы прадстаўляў Беларусь на розных міжнародных фэстывалях, на Ляйпцыгскім, Франкфурцкім, Варшаўскім, Львоўскім кніжных кірмашах. У 2014 годзе ўзяў удзел у Эўрапейскай пісьменніцкай канферэнцыі ў Бэрліне.
За настаўнікаў уважае Кафку, Набокава і Джойса. Сваімі самымі значнымі чытацкімі адкрыццямі апошніх годоў называе прозу Раберта Баланьё, Міленка Ергавіча, Міхася Стральцова і Вячаслава Адамчыка.
З 2007 жыў у Гамбургу, улетку 2013 вярнуўся ў Менск.
Тэксты:
“Каляндар Бахарэвіча” на Радыё Свабода
“Цуды і дзівосы Беларусі” на Радыё Свабода
Калонка Альгерда Бахарэвіча на “Будзьме”
Медыя:
Інтэрв’ю для “Нашай нівы”: Альгерд Бахарэвіч: У Мінску я б жыў больш заможна і бесклапотна
Інтэрв’ю “Будзьме” з нагоды выхаду кнігі “Шабаны”
Інтэрв’ю “Будзьме” з нагоды выхаду кнігі “Дзеці Аліндаркі”