Ізраільская тоеснасць праз прызму іўрыцкай літаратуры

Курс прысвечаныя паўставанню ізраільскай дзяржавы, яе ідэалагічным і культурным падвалінам.
Знаёмства з Ізраілем адбываецца праз вобразы ізраільцаў у іўрыцкай літаратуры (творы Амаса Оза, Мэіра Шалева, Этгара Керэта, Эфраіма Кішона і Узі Вайля).

Мэты курса – пазнаёміць беларускага студэнта з ізраільскай тоеснасцю і яе цэнтральным этасам – этасам новага габрэя (сабры), а таксама акрэсліць адрозненні традыцыйнай еўрапейскай габрэйскай супольнасці ад
ізраільскага грамадства.

Тэматычны план:

1. 5 міфаў пра Эліэзэра Бэн-Егуду, рэаніматара іўрыта
2. “Я – кактус”. Нарыс ізраільскай тоеснасці.
3. “Як зацяжараць у 98 гадоў?” Карані ізраільскага гумара.

Чытанка курса:

“Чалавек, які скраў Сцяну Плача. 15 ізраільскіх апавяданняў” (Мінск, Логвінаў, 2009)