Псіхааналіз і культура

Спецыялізацыя: Філасофія/літаратура.

Выкладчыца: Лідзія Міхеева.

Курс “Псіхааналіз і культура” прысвечаны псіхааналітычнаму падыходу да разумення культуры як спецыфічнага сімвалічнага асяродка чалавечай экзістэнціі і сферы сэнсатворчай дзейнасці. Пачынаючы з заснавальніка псіхааналіза Зігмунда Фрэйда, гэты дыскурс звяртаўся не толькі да індывідуальнай псіхікі, якая патрабавала лячэння праз тлумачэнне праяў яго бессвядомага жыцця, але і да глабальных культурніцкіх з’яў, якія разглядаліся з улікам узаемаканструявання культуры (мовы, соцыуму, універсума пэўных каштоўнасцей) і асобнай чалавечай істоты. Цалкам у духу гэтай культурніцкай плыні, у нашым курсе псіхааналіз таксама будзе разгледжаны ў якасці дзейснага інструмента для апісання і аналізу твораў мастацтва, вусных і пісьмовых тэкстаў, сферы ўяўлення.

Мэты і меркаваныя вынікі курса:

  1. Валоданне асноўнымі паняткамі псіхааналізу, разуменне спецыфікі стварэння чалавечай ідэнтычнасці і структуры асобы па З.  і Ж. Лакану
  2.  Разуменне псіхааналітычнай тэорыі мовы і бессвядомага, метадаў тлумачэння феноменаў бессвядомага (мроі) і, тэкстаў у шырокім разуменні гэтага панятку.
  3. Уменне крытычна і псіхааналітычна  разглядаць творы мастацтва, феномены медыя і сацыяльнага жыцця.

Тэматычны план:

  1. Фармаванне чалавечай ідэнтычнасці і структура чалавечай асобы па З. Фрэйду і Ж. Лакану.
  2. Рэальнае (біялагічнае), Уяўнае і Сацыяльнае (культурна-сімвалічнае) ў тэорыі Ж. Лакана. Індывід як суб’ект культуры і культура як субструктура псіхікі.
  3. Мова і бессвядомае: механізмы стварэння культурніцкіх кодаў.

Крыніцы і рэсурсы.

 Фрейд З. Толкование сновидений. Киев, 1991. С. 189-222 (Гл. 6. Работа сновидения).

Соссюр Ф. де. Труды по языкознанию. М., 1977. С. 98-102 (Глава I. Природа языкового знака. § 1 Знак, означаемое, означающее), С. 114-154 (Глава IV. Языковая значимость).

Лакан Ж. «Стадия зеркала…» // Книга 2: «Я» в теории Фрейда и в технике психоанализа. М.: Гнозис, Логос, 1999. С. 508-516