Сістэма майстар-класаў ёсць адной з базавых складовых спецкурса “Чытанне/пісанне тэкста”. Яна мае на мэце персанальнае знаёмства студэнтаў з найбольш адметнымі беларускімі празаікамі, паэтамі, інтэлектуаламі.
Гэтыя сустрэчы задзіночваюць навучэнцаў з актуальным культурным дыскурсам сучаснай Беларусі. Разам з гэтым студэнты атрымліваюць і непасрэдны досвед стварэння тэкстаў у самых розных творчых максімах, што на пачатковых этапах надзвычай важна кожнаму, хто шукае сябе ў літаратуры і філасофіі.
Фармат майстар-класа ў кожным выпадку цалкам апрычоны (за выключэннем часавага абмежавання). Выкладчык (майстар) заўсёды вольны зыходзіць з таго, што асабіста ён лічыць неабходным распавесці слухачам. І пра што іх запытацца.
Персаналіі
Павел Анціпаў
Празаік, намеснік старшыні ПЭН-цэнтра Беларусі. Аўтар кнігі прозы “Дипломная работа”. Лаўрэат двух літаратурных конкурсаў беларускага ПЭН-цэнтра, а таксама фіналіст “Илля-премии» і конкурса «Четвертая ворона» імя Данііла Хармса.
Уладзімір Арлоў
Празаік, паэт, эсэіст, папулярызатар нацыянальнай гісторыі. Аўтар некалькіх дзесяткаў кніг. Мае шматлікія ўзнагароды, сярод іх медаль Францыска Скарыны, прэмія Ленінскага камсамола Беларусі і міжнародная прэмія “Еўрапейскі паэт Свабоды”.
Празаік, эсэіст, перакладчык. Аўтар шасці раманаў і трох кніг эсэістыкі. У 2007 – 2013гг. жыў у Гамбургу. Асобыя творы перакладаліся на шматлікія замежныя мовы. Раман “Сарока на шыбеніцы” перакладзены на нямецкую мову. Лаўрэат літаратурнай прэміі “Гліняны Вялес”.
Міхась Баярын
Паэт, філосаф, санскрытолаг. Стваральнік часопіса “nihil”. Аўтар кнігі паэзіі “Шалёны вертраградар” і эсэістыкі “Самабыццё”. Пераклаў з санскрыту і выдаў кнігай “Бхагавадгіту”.
Валер Булгакаў
Стваральнік і рэдактар часопіса “Arche”, кандыдат філасофскіх навук. Аўтар кніг “Гісторыя беларускага нацыяналізма” і “Беларусь 1994 – 2004 гг.: разбудова дзяржавы і пераслед нацыі”. У 2010г. узнагароджаны прэміяй Ежы Гедройца, заснаванай Польскім інстытутам у Беларусі (не блытаць з літаратурнай прэміяй Ежы Гедройца).
Вера Бурлак
Паэтка, перакладчыца, кандыдат філалагічных навук. Аўтар зборніка паэзіі “Забі ў сабе Сакрата” і манаграфіі «Детская поэзия серебряного века. Модернизм». Асобныя творы перакладаліся на англійскую, нямецкую, польскую, рускую, украінскую, чэскую і мову эсперанта.
Зміцер Вішнёў
Паэт, празаік, мастак, адзін з заснавальнікаў выдавецтва “Галіафы”, галоўны рэдактар часопіса “Тэксты”. Аўтар шматлікіх кніг паэзіі і прозы. Творы перакладаліся болей як на 20 моваў. Раман “Замак пабудаваны з крапівы” перакладзены на нямецкую мову.
Празаік, паэт, мастак, выдавец. Стварыў літаратурную прэмію “Залатая літара”. Аўтар некалькіх дзесяткаў кніг прозы, паэзіі і эсэістыкі. Асобныя творы друкаваліся на шматлікіх мовах свету.
Галіна Дубянецкая
Паэтка, перакладчыца. Аўтарка кнігі паэзіі “Анадыямена”. Вершы перакладаліся на розныя замежныя мовы.
Андрэй Дынько
Журналіст, эсэіст, перакладчык. Шэф-рэдактар тыднёвіка “Наша Ніва”. Сурэдактар часопіса “Arche”. Перакладае з англійскай, італьянскай, польскай французскай і украінскай моваў. У 2003 годзе Вацлаў Гавал перадаў яму прэмію за Грамадзянскія заслугі імя Ганны Эленбоген.
Андрэй Казакевіч
Доктар палітычных навук. Стваральнік і галоўны рэдактар часопіса “Палітычная сфера”. Дырэктар інстытута паліітычных даследванняў “Палітычная сфера”. Старшыня арганізацыйнага камітэта Міжнароднага кангрэса даследчыкаў Беларусі. Аўтар кнігі “Хрышчэнне нацыі. Масавыя акцыі 1988 – 2009 (2011)”.
Павел Касцюкевіч
Празаік, перакладчык. За кнігу прозы “Зборная РБ па негалоўных відах спорту” стаў першым лаўрэатам Прэміі імя Ежы Гедройца. З іўрыта пераклаў збонік апавяданняў Э. Керэта і зборнік сучаснай ізраільскай прозы. З англійскай мовы – раман К. Ванненгута “Бойня №5”.
Артур Клінаў
Мастак, празаік, сцэнарыст, стваральнік і галоўны рэдактар часопіса pARTisan. Аўтар фотаальбома “Горад Сонца” і кнігі прозы “Малая падарожная кніжыца па горадзе Сонца”. Надрукаваў два рамана: “Шалом” і “Шклатара”. “Малая падарожная кніжыца” выдадзеная на нямецкай мове ў Германіі, “Шалом” па руску ў Расіі.
Ігар Логвінаў
Філосаф. Стваральнік выдавецтва “Логвінаў” (пазней – “Літаратурны дом Логвінаў”) і гаспадар кнігарні “ЛогвінаЎ”. Узўнагароджаны прэстыжнай міжнароднай прэміяй выдаўцоў “Свабода друкаваць”.
Віктар Марціновіч
Празаік. Кандыдат мастацтвазнаўчых навук. Аўтар раманаў “Паронойя”, “Сцюдзёны вырай”, “Сфагнум”, “Мова”. Раман “Параноя” перакладзены на англійскую, фінскую і рускую мовы. Лаўрэат прэміі “Дэбют” імя Максіма Багдановіча.
Уладзімір Некляеў
Паэт, празаік, грамадскі і палітычны дзеяч (кандыдат на пасаду прэзідэнта РБ у 2011г.). Аўтар шматлікіх кніг паэзіі і прозы. Выдаў два рамана: “Лабух” і “Аўтамат з газаванай вадой: з сіропам і без”. За апошні быў узнагароджаны Прэміяй імя Ежы Гедройца. Сярод іншых узнагарод вылучым ордэн “Знак Пашаны” і прэмію Ленінскага камсамола Беларусі. Творы і асобныя кнігі перакладзеныя на многія еўрапейскія мовы.
Барыс Пятровіч
Празаік. Стваральнік і галоўны рэдактар часопіса “Дзеяслоў”, старшыня Саюза беларускіх пісьменнікаў. Аўтар шматлікіх кніг прозы. Творы і асобныя кнігі перакладаліся на розныя еўрапейскія мовы.
Алесь Разанаў
Паэт, перакладчык. Аўтар шматлікіх зборнікаў паэзіі. Адзін з іх напісаны на нямецкай мове і выдадзены ў Аўстрыі. Вершы і асобныя кніжкі перакладаліся на дзесяткі моваў свету. Перакладае з літоўскай, латышскай, грузінскай, балгарскай, сербахарвацкай, чэшскай, англійскай і нямецкай моваў. Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі імя Я. Купалы.
Сяргей Календа
Аўтар шасці кніг прозы. Стваральнік і галоўны рэдактар часопіса “Макулатура”.
Віталь Рыжкоў
Паэт, перакладчык, неаднаразовы пераможца паэтычных слэмаў у Беларусі і за яе межамі. Аўтар кнігі паэзіі “Дзьверы, замкнёныя на ключы”. Лаўрэат прэміі М. Багдановіча “Дэбют”.