Спецыялізацыя: Філасофія/літаратура
Выкладчык: Міхал Анемпадыстаў.
Курс знаёміць з гісторыяй культуры Беларусі праз аналіз устойлівых колеравых упадабанняў, праз іх сімволіку і псіха-эмацыйнае ўспрыяцце ў розныя гістарычныя перыяды, пачынаючы ад першага тысячагоддзя н.э. да нашых дзён. Устойлівыя колеравыя ўпадабанні разглядаюцца як у матэр’яльнай культуры (абраз, жытло, строй, ужытковае мастацтва), гэтак і ў культуры нематэр’яльнай (тапаніміка, замовы, калыханкі, песьні, казкі), а таксама іх узаемныя сувязі і ўплывы. Ўплывы “Вялікіх” стыляў, культурныя запазычанні, мультыкультуралізм, сінтэз. Інфармацыя ілюструецца багатым візуальным матэр’ялам.
Тэматычны план:
Заняткі пабудаваны па прынцыпе “адзін занятак – адзін колер”
- Сіні. Залаты.
- Чорны – Белы.
- Белы – Чырвоны
- Шэры. Зялёны.
Крыніцы і рэсурсы:
Даследванне Міхала Анемпадыстава, зробленнае ў рамках стыпендыяльнай праграмы “Gaude Polonia” (кіраўнік прафесар Леон Тарасэвіч, 2009 г.) і дапрацаванае цягам 2010-2014гг.