Гісторык мастацтва, літаратар, мастак, мастацтвазнаўца.
Вучыўся ў школе з мастацкім ухілам №26, у Менскай мастацкай вучэльні імя А. Глебава (1982—1987), у Інстытуце жывапісу, скульптуры і архітэктуры ім І. Рэпіна Акадэміі мастацтваў СССР (1988—1992), аспірантуры Беларускай Акадэміі Мастацтваў (1994—1997), у 1996 у летняй школе Варшаўскага ўніверсітэту.
У 1986-1991 працаваў у Інстытуце “Белспэцпраектрэстаўрацыя”, ў 1993 — 2000 выкладаў у Віленскім пэдагагічным універсітэце.
Як мастак аздобіў пару тузінаў кнігаў: “Стары гарадзенскі замак”, “Песьня пра зубра”, “Пан Блішчынскі”, “Китайская каллигафия”, уласную “Зьвяры-суайчыньнікі”. Ілюстрваў творы Фрыдыбэрта Тугласа, Паўла Гюле, Лесьмяна, Стаффа, Дудзіцкага, Гілевіча, Разавана, Аксак, Арлова. Для сэрыі “Нашыя славутыя землякі” зрабіў партрэты Канстанціна Астрожскага, Казімера Семяновіча ды інш. Сотні палітычных карыкатураў і гумарыстычных малюнкаў у газэтах “Свабода”, “Пагоня”, “Наша Ніва”.
Тэксты С. Харэўскага перакладаліся на венгерскую, польскую, літоўскую, нямецкую, расейскую, украінскую, чэшскую ды інш. мовы.
Выкладае ў Еўрапейскім гуманітарным універсітэце (Вільня).
Кнігі:
ПраЧутае. Зборнік эсэ па гісторыі культуры і праблемам ідэнтычнасці Беларусі. Мн: Беларускі Калегіюм, 2012.
Сто твораў ХХ стагоддзя. Нарысы па гісторыі беларускага мастацтва найноўшага часу. Навук. рэд. Баразна М. Мінск: ЕГУ, 2011.
Прамоўленае: эсэ і лекцыі. — Мн, 2008.
Культавае дойлiдства Заходняй Беларусi 1915—1940 гг. — Вiльня: ЕГУ, 2008.
Гiсторыя мастацтва i дойлiдства Беларусi. Вiльня : ЕГУ, 2007.
История Китая. — М., Харвест, 2007 г.
Китайская каллиграфия. — М., Харвест, 2007 г.
Арабская каллиграфия. — М., Харвест, 2007 г.
Звяры-суайчыннікі. Singapore: «Наша Ніва», 2000