Літаратурная творчасць вялікіх мастакоў

Спецыялізацыя: Філасофія/літаратура.

Выкладчык: Сяргей Харэўскі.

Літаратурная творчасць мастакоў знаходзіцца на міждысцыплінарынм памежжы гісторыі мастацтва і літаратуразнаўства. Стагодзьдзямі мастакі пісалі тэксты ў розных жанрах: ад эпісталярнага і мэмуарнага да паўнавартнасных літаратурных тэкстаў. У дадзеным курсе мы разглядаем храналёгію паўставаньня падобных тэкстаў у Беларусі, у эўрапейскім кантэксьце, літаратурную творчасць некаторых мастакоў і месца падобнае літаратуры ў беларускім культурным кантэксьце на сучасным этапе.

Мэты курса – азнаёміць студэнтаў з крыніцамі, пэрыядызацыяй мастацтваў і галоўнымі праблемамі мастацтва і літаратурнай дзейнасьці мастакоў і архітэктараўнайбольш значнымі тэкстамі, сторанымі імі. А таксама – ахарактарызаваць галоўныя феномены мастацкае спадчыны Беларусі найноўшага часу, паказаць асноўныя стылістычныя і ідэйныя накірункі мастацкай дзейнасьці і пазнаеміць з формамі інтэпрэтацыяў мастацкай спадчыны Беларусі.

Тэматычны план:

  1. Дзённікі геніяў: несавецкая літаратура мастакоў і дойлідаў XVI-XIX ст.ст.
  2. Святло ад Вільні: першыя беларускія тэксты мастакоў і архітэктараў.
  3. Святло ад Віцебска: літаратурная дзейнасьць творцаў віцебскае школы.

Крыніцы і рэсурсы.

  1. Дубенская Л. Рассказывает Надя Леже. -М., 1978.
  2. Малевич К.С. Собрание сочинений: В 5-ти т. Т. 1. -М.: Гилея, 1995.
  3. Зингерман Б.И. Парижская школа (Пикассо, Модильяни, Шагал, Сутин). -М., 1993.
  4. Шагал М. Паэзія. -Мн., 1989.
  5. Ліс А. Вечны вандроўнік: нарыс / А.С. Ліс; [маст. М. Купава]. – Мн., 1984. – 253 с.
  6. Харэўскі С. Сто твораў XX стагоддзя: нарысы па гісторыі мастацтва і архітэктуры Беларусі найноўшага часу / аўт.-укл. С.В.Харэўскі, Рэд. Баразна М. — Вільня: ЕГУ, 2011. ISBN 978-9955-773-51-1.
  7. Харэўскі С.В. Прамоўленае: эсэ і лекцыі. — Мн, 2008. ISBN 978-9955-773-12-2.
  8. Харэўскі С. Стагоддзе вачыма мастака. Успаміны Яўгена Ціхановіча // Асоба і час: Беларускі біяграфічны альманах / Укл. А. Фядута. — Мінск: Лімарыус, 2009.
  9. Ціхановіч Яўген. Партрэт стагодзьдзя вачыма мастака/Успамінае найстарэйшы беларускі мастак Яўген Ціхановіч//Наша Ніва, № 1 (210), 3 — 9 студзеня 2001; Ціхановіч Яўген. Партрэт стагодзьдзя вачыма мастака//Наша Ніва: №19 (228) — 7 траўня.