Нарадзіўся ў 1950 г. у мястэчку Свіслач (Беларусь).
Скончыў Маскоўскі літаратурны інстытут (1980 г.).
Працаваў рэдактарам і першым намеснікам галоўнага рэдактара ў штотыднёвіку “Культура”. Загадваў аддзелам філасофіі і замежнай літаратуры часопіса “Крыніца”. Быў намеснікам галоўнага рэдактара філасофскага часопіса “Фрагменты” і рэдактарам міждысцыплінарнага акадэмічнага часопіса “Перекрестки”. Куратар аддзялення філасофіі/літаратуры Беларускага калегіюма.
Аўтар шматлікіх літаратурна-мастацкіх, культуралагічных і філасофскіх выданняў Беларусі. Асобныя тэксты друкаваліся, перадрукоўваліся ці перакладаліся ў Башкірыі, Македоніі, Манголіі, ЗША, Сербіі, Польшчы, Чэхіі, Украіне, Германіі, Швейцарыі, Расіі, Літве, Швецыі, Венгрыі.
Лаўрэат прэміі імя Алеся Адамовіча (Беларускі ПЭН-цэнтр), літаратурнай прэміі “Гліняны Вялес”, прэміі “Залатая літара”, лаўрэат прэмій тыднёвік а “ЛіМ” і часопіса “Крыніца”.
Майстар спорта СССР па турызме (1980).
Хрышчаны ў праваслаўнай царкве.
Кнігі:
Мяне няма. Роздумы на руінах чалавека (1998)
Разбурыць Парыж (2003)
Дыялогі з Богам (2006) (пераклад на польскую – 2008)
Код адсутнасці (2007) (пераклад на літоўскую, рускую – 2008, нямецкую – 2013)
Архіпелаг Беларусь (2010)
Кніга пра Нішто (2012)
Медыя:
Валянцін Акудовіч: “Terra Incognita” (інтэрв’ю для EaP Culture Focus)
Публічная лекцыя Валянціна Акудовіча: “Метафізіка адсутнасці: як магчыма немагчымае?” – з цыклу публічных лекцый “Urbi et Orbi”, якія ладзіць Лятучы ўніверсітэт
Валянцін Акудовіч у праграме “Зоры не спяць” (Белсат)
https://youtu.be/IYDph95vPcc