Вольга Шпарага

shparaga

Філосаф, кандыдат філасофскіх навук.

Навучалася філасофіі ў БДУ і Рурскім універсітэце г.Бохума пад кіраўніцтвам Ул.Фурса і Б.Вальдэнфельса. Абараніла дысертацыю ў БДУ па фенаменалагічнай тэорыі пазнання. Праходзіла стажыроўкі ва ўніверсітэтах і навукова-даследчых цэнтрах Варшавы, Прагі, Фрайбурга, Тубінгена, Бохума.

З 2001 па 2014 г. выкладала ў ЕГУ (спачатку ў Мінску, потым у Вільні).

З 2000 па 2014 г. уваходзіла у рэдкалегію філасофска-культуралагічнага часопіса “Топос“.

Кіруе канцэнтрацыяй “Сучаснае грамадства, этыка і палітыка” ў European college of Liberal Arts in Belarus.

Рэдактарка інтэрнэт-часопіса «Новая Еўропа». Аўтарка адной манаграфіі, (су)рэдактарка 6 калектыўных манаграфіяў, аўтарка  шматлікіх філасофскіх артыкулаў на рускай, нямецкай, ангельскай, польскай, беларускай мовах.   Сфера зацікаўленасцяў: фенаменалогія і палітычная тэорыя, філасофія супольнасцяш і публічнасці, сучаснае мастацтва.

Асноўныя публікацыі:

Манаграфіі:

Пробуждение политической жизни: Эссе о философии публичности, Вильнюс: ЕГУ, 2010. – 204 с.

Радиус нуля. Онтология арт-нулевых. Минск, 2000-2010 / под ред. О. Жгировской, О. Шпараги, Р. Вашкевича. Минск: Логвинов, 2013 – 532 с. (на расейскай і англельскай мовах)

После советского марксизма: история, философия, социология и психоанализ в национальных контекстах (Беларусь, Украина) / сост., науч. ред. О. Шпарага. Вильнюс: ЕГУ, 2013. – 288 с.

Артыкулы:

В защиту прав человека: читая Ханну Арендт сегодня (тэкст і відэа) (сакавік 2014)

Heteronomie als innerer Widerpart der Autonomie. In: Profile Negativistischer Sozialphilosophie. Ein Kompendium. Sonderband der Deutschen Zeitschrift für Philosophie, Berlin: Akademie Verlag 2011, S. 111-124.

Публіцыстычныя тэксты на “Новай Эўропе”  

Медыя:

Дыялог аб сучасным мастацтве з дырэктаркай Цэнтра сучаснага мастацтва ў Кіеве Кацярынай Батанавай

Вольга Шпарага ў праграме “Зоры ня спяць” (Белсат)

https://youtu.be/xMek-vKNBfw