Спецыялізацыя: Філасофія/літаратура.
Выкладчыца: Вольга Шпарага.
Мэта курса – знаёмства з асноўнымі тэмамі і праблемаі метафізычнай і постметафізічнай філасофіі. Курс пачынаецца з выяўлення важнасці адрознівання гэтых двух тыпаў філасафавання, якія ў постсавецкай кантэксце носяць таксама абазначэнне класічнай і некласічнай філасофіі (увёў ва ўжытак заснавальнікам «мbнскай школы» філасофіі і метадалогіі навукі В. Сцёпін). Метафізічную філасофію прапануецца разгледзець як анталогію, або філасофію быцця. У XVI ст. ёй на змену прыходзіць філасофія свядомасці. Менавіта з ёй спрачаюцца “мэтры недаверу” (Маркс, Фрэйд і Ніцшэ), з якіх і пачынаецца постметафізіка. Менавіта гэтыя філосафы першымі пераканаўча выкрылі супярэчлівасць метафізічных аргументаў на карысць апошніх непарушных і вечных падстаў пазнання і быцця. Аднак постметафізіка перажыла ў другой палове XX стагоддзя яшчэ адну трансфармацыю, што прывяла да філасофіі постмадэрнізму. У курсе разглядаецца як найбольш важныя палажэнні гэтай філасофіі, так і сучасная яе крытыка, якую выклікалі працэсы палітычных і сацыяльных трансфармацый па ўсім свеце ў канцы ХХ стагоддзя.
У выніку працы з лекцыйным матэрыялам студэнты мусяць атрымаць уяўленне аб ключавых этапах і метамарфозах еўрапейскай філасофскай традыцыі, а таксама навучыцца суадносіць іх з рэаліямі свайго жыцця.
Тэматычны план:
1. Чаму метафізіка завершылася? Агляд ключавых паняткаў і праблемаў метафізічнай філасофіі.
2. Крытыка метафізікі “мэтрамі недаверу” (Маркс, Фройд, Ніцшэ).
3. Пасля метафізікі: ад філософіі трох «H» (Hegel, Husserl, Heidegger) да філасофіі постмадэрнізма
4. Пасля постмадэрнізма? Якая філасофія неабходна ў Беларусі?