Пра семінар

публічны семінар

Інтэлектуальная гісторыя посткамунізма

Гэта – 

  • уласна даследчы семінар,
  • лекцыі спецыялістаў,
  • круглыя сталы,
  • прэзентацыі,
  • абмеркаванні новых выданняў.

Мы праводзім сустрэчы рэгулярна на публічных пляцоўках (адкрыты доступ) і дакументуем іх (запіс альбо онлайн- трансляцыя).

Задача семінара: стварыць трансдысцыплінарную платформу, на якой становіцца магчымай веда пра рэгіён, краіну і эпоху.

Матрыцай, якая інтэгруе розныя фарматы і дысцыплінарныя формы ў адзіны семінар, выступае інтэлектуальная гісторыя. Яна трактуецца ў максімальна шырокім сэнсе – як практыка работы з ідэйным / ідэалагічным зместам эпохі, уменне выяўляць і аналізаваць карані сучасных праблем, вызначаць перспектывы будучыні.

Найбольш вядомыя прадстаўнікі гэтага кірунку – Ісая Бэрлін у мінулым ці Тыматы Снайдэр у нашыя часы – здольныя пераўтвараць працу з традыцыяй у крытычны аналіз сучаснасці, і наадварот, адкрываць у сучасных выкліках успадкаваныя (невырашаныя) ад мінулага праблемы.

Плануем, што ў 2019-20 г. удзел у семінары возьме больш за 50 спецыялістаў у розных галінах веды.

Семінар запачаткаваны ў 2018 годзе.

Хроніка публічнага семінара

Стрымы і запісы