…Плюс вікіфікацыя ўсяго БК: майстар-кляс па вікіпедыі для студэнтаў і выкладчыкаў 21.02.2015

Wikiped

21 лютага ідэйны натхняльнік і каардынатар праекта Фаланстэр, выпускнік БК Міхаіл Волчак правядзе для студэнтаў і выкладчыкаў майстар-кляс “Вікіфікацыя Беларускага калегіюму”.

[box]Час: 17.00-18.30
Рэгістрацыя праз info@belcollegium.org[/box]

Вікіпедыя – гэта не толькі энцыклапедыя або супольнасць, гэта дынамічная сацыяльная з’ява, якая перадае каштоўнасці ўдзельнікам. Сёння беларускія раздзелы Вікіпедыі патрабуюць большага асэнсавання, актыўнага даследвання і эксперыменту.

Акрамя калектыўнай рэанімацыі артыкула пра БК у вікіпедыі, будуць абмерковацца пытанні:
– Што такое Вікіпедыя?
– Як БК можа супрацоўнічаць з Вікіпэдыяй?
– Чаму варта ўдзельнічаць? І як гэта зрабіць?

Майстар-клас раскрые лепшыя практыкі ўзаемадзеяння з Вікіпраектамі: як дадаваць артыкулы ў Вікіпедыю, закачваць фатаграфіі, рэдагаваць існуючую класіфікацыю і моўныя версіі. Падчас майстар-класа кожны наведвальнік зможа задаць практычныя пытанні працы з Вікіпедыяй, а таксама падзяліцца сваім досведам.

//Наведвальнікам, якія захочуць задаць практычныя пытанні, варта мець ноўтбук.

Трэнер у facebook, укантакце

You may also like...