Посткаланіяльныя гісторыі Усходняй Еўропы. Размова з Антонам Сайфуллаевым

Трансьляцыя падзеі

Падзея прайшла. Трансьляцыю можна паглядзець на youtube-канале Беларускага калегіюма (відэа вышэй).

ВІРТУАЛЬНАЯ КАВЯРНЯ “ЗНО”

Посткаланіяльныя гісторыі Усходняй Еўропы

Што

Мы ўжо прызвычаіліся, што беларускае мысленне выйшла за межы лакальнасці. Беларускія інтэлектуалы жывуць і працуюць у Празе і Стакгольме, Лондане і Берліне. Іх тэксты, лекцыі, ідэі не проста пашыраюць інтэлектуальныя далягляды тутэйшай гуманістыкі, але літаральна сшываюць культуры, кантэксты, пакаленні.

Нават на гэтым фоне кніга варшаўскага даследчыка Антона Сайфуллаева „Postkolonialne historiografie. Casus jednego średniowiecza”, што выдадзена Інстытутам гісторыі навукі ПАН, звяртае на сябе ўвагу. Аўтар працягвае работу (дэ) і (рэ) канструкцыі мінулага Усходняй Еўропы / Беларусі, распачатую Лары Вульфам, Тыматы Снайдэрам, Марыяй Тодаравай ды інш.

Беларуская гістарыяграфія пасля яе "ўжо ніколі не будзе ранейшай".

Хто

Антон Сайфуллаеў
выпускнік гістарычнага факультэта БДУ (2010); магістр культуразнаўства факультэту арыенталістыкі Варшаўскага ўніверсітэту (2012); доктар гуманітарных навук (Варшаўскі ўніверсітэт, 2019). Выкладае ў Варшаўскім універсітэце, ад’юнкт у Цэнтры даследаванняў Усходняй Еўропы Варшаўскага ўніверсітэту. Галоўны рэдактар часопісу “Obóz” і інфармацыйна-аналітычнага парталу bialorus2020studium.pl.
Сфера акадэмічных інтарэсаў: пасткаланіяльная тэорыя, культурная антрапалогія постсавецкай Усходняй Еўропы і Расіі, тэорыі гістарыяграфіі, гісторыя ідэі Беларусі.

Дзе

Платформа Zoom
Online-трансляцыя ў facebook

Доступ па папярэдняй рэгістрацыі
Падзея сустрэчы ў facebook

Калі

17 снежня 2020 г. (чацвер), 19.00

You may also like...