ПРА НАС

Беларускі Калегіюм – адукацыйны ды культурны праект, што паўстаў у 1997 годзе ў Мінску з ініцыятывы беларускіх недзяржаўных арганізацый і прыватных асоб. Мэтай было стварэнне прасторы інтэлектуальнага пошуку, крытычнага мыслення, развіццё новых кірункаў навукова-гуманітарнай думкі.

Да 2015 года працаваў у складзе трох аддзяленняў: філасофіі/літаратуры, найноўшая гісторыі, журналістыкі/даследаванняў медыяў (потым дадаліся еўрапейскія даследаванні).

Ад 2019 года праект стаў міжнародным.

На сёння Беларускі Калегіюм развіваецца як шырокая сетка адукацыйных падзей (курсы, публічныя лекцыі), аўтарскіх семінараў (работа з вядучымі інтэлектуаламі, навукоўцамі, літаратарамі), дыскусій і прэзентацый (ЗНО, cafe Абдзіраловіч), што адбываюцца ў розных гарадах і краінах, а часам і на розных кантынентах.

Стратэгічная мэта: беларускі ўніверсітэт як прастора мыслення і свабоды, як месца, дзе мы спрабуем разумець саміх сябе і свет вакол нас.

Чатыры школы: філасофіі, літаратуры, гісторыі, мастацтваў, гэта рэфлексія і аналітыка, работа з ідэнтычнасцю, але яшчэ і месца сустрэчы творцаў, раскіданых па свеце, канцэптуальнае прадумванне дэкарацый і абставінаў, у якія мы сёння патрапілі.

Ад 2023 года БК афіліяваны з Бібліятэкай Францішка Скарыны ў Лондане.

Каардынатары:

Караліна Мацкевіч (Лондан), Павал Баркоўскі (Варшава), Уладзіслаў Гарбацкі (Вільня), Ганна Карпенка (Ляйпцыг), Аляксей Кажарскі (Прага-Браціслава), Тацяна Астроўская (Марбург/Гісэн).