Праект “Настальгія”: ці можна прысніць будучыню? Размова з Ліліяй Ільюшынай

Трансьляцыя падзеі

Падзея прайшла. Трансьляцыю можна паглядзець на youtube-канале Беларускага калегіюма (відэа вышэй).

“ЗНО”. ЛІТАРАТУРНА-ФІЛАСОФСКАЯ КАВЯРНЯ.

Праект "Настальгія": ці можна прысніць будучыню?

Што

Настальгія – бадай што галоўнае слова апошніх часоў. Туга па савецкай Атлантыдзе/ВКЛ/БНР/…, па ўтульнай стабільнасці ці гераічнай мінуўшчыне спараджае росквіт гістарычнага пачуцця. Звычайна ў фокусе аказваецца барацьба гістарычных дыскурсаў/наратываў: ці выконваюцца крытэры навуковасці, дзе межы інтэрпрэтацый, ці дасяжная “аб’ектыўная гістарычная праўда” і як яе адрозніць ад ідэалагем і да т.п. У гэтым рэчышчы можна параўноўваць “афіцыйную” гісторыю і “неафіцыйную”, спрачацца.
Але пра што сведчыць гэты феномен тугі? Што ён кажа не пра гісторыю, а пра нас сённяшніх? Якія рызыкі ўтрымлівае ў сабе настальгічнае мысленне? Ці так ужо добра захапленне сымбалямі, міфамі, каранямі? Адкуль наогул бярэцца гэтая туга? І, галоўнае, ці не засланяюць карціны мінуўшчыны вобраз будучыні?

Хто

Лілія Ільюшына
выкладчыца, філосафка, адна з арганізатараў фестываля інтэлектуальнай кнігі "Прадмова". Сфера яе навуковых інтарэсаў – філасофія гісторыі і сацыяльная тэорыя.

Дзе

Платформа Zoom
Online-трансляцыя ў facebook

Далучыцца да размовы можна па запісу
Падзея сустрэчы ў facebook

Калі

21 студзеня 2021 г. (чацвер), 19.00

You may also like...