Праграма ІІІ Летняй школы Беларускага Калегіюму
Францішак Скарына
і
перарваная традыцыя беларускай еўрапейскасці
Валодзькава
2–3 верасня 2017 году
Актуаліі
У 2017 годзе спаўняецца 500 гадоў беларускай друкаванай кнізе, беларускай Бібліі і, па вялікім рахунку, беларускай культурнай ідэнтычнасці.
Францішак Скарына ўвёў беларускую культуру ў чацвёрку першых, што здабылі друкаваную перакладную Бібліі да пачатку еўрапейскай Рэфармацыі. Рэфармацыя падштурхнула народы Еўропы да самаасэнсавання і спрычынілася да фармавання новых нацыянальных культур і ў выніку да нацыянальных дзяржаў. У 16 стагоддзі Беларусь была ў самым віры еўрапейскіх рухаў, а часам апыналася на самым фронце інтэлектуальных, культурных і палітычных падзей.
Што далі тыя працэсы нашай краіне з сёняшняга пункту гледжання?
Як паўплывала на беларускае мысленьне і фармаванне культурнай прасторы перарванасць эўрапейскай тоеснасці беларусаў?
У якіх інтэлектуальных і культурных кантэкстах знаходзіць сябе цяперашняя беларуская супольнасць?
Што адбываецца ў Беларускай інтэлектуальнай прасторы?
Як можа фармавацца сучасная беларуская ідэнтычнасць?
У якой ступені на гэты працэс робяць (ці мусяць рабіць) уплыў, з аднаго боку, асэнсаванне сваіх здабыткаў і, з другога боку, памкненне інтэгравацца ў сучасны зьменены сьвет?
Праграма
2 верасьня, субота
11.30 Прыезд, засяленне
12.30 Абед
13.45 Адкрыццё Летняй школы
14.00–15.50 Дыскусія: “Сучасная ацэнка значэньня постаці Францішка Скарыны для беларускай ідэнтычнасці”.
Ірына Дубянецкая (доктар тэалогіі, доктар філасофіі, акадэмічны дырэктар БК). Культуратворчая дзейнасць Францішка Скарыны ў кантэксце еўрапейскіх працэсаў 16 стагоддзя.
Кірыл Лысак. Выяўленне асветніцкага этасу ў творчасці Францішка Скарыны: гісторыка-культурны аспект.
15.50 Кава-паўза
16.15–18.00 Дыскусія “Беларуская культурная традыцыя ў гістарычнай пэрспэктыве”
Алег Дзярновіч (кандыдат гістарычных навук, старшы навуковы супрацоўнік аддзелу ўсеагульнай гісторыі, міждзяржаўных і міжнародных адносін Інстытуту гісторыі НАН Беларусі, выкладчык БК). Лінгвістычныя выклікі Рэнесанса і моўныя эксперыменты першадрукароў ВКЛ.
Ганна Барвенава (кандыдат мастацтвазнаўства, загадчык аддзелу выяўленчага і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва Інстытуту мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклёру НАН Беларусі). Канцэпцыя візуальнага аблічча беларускай нацыі: нацыянальны і народны строй.
18.00 Кава-паўза
18.20 Дыскусія “Трансфармацыйнае значэнне Рэфармацыі для Беларусі і Эўропы”
Аляксей Фралоў (культуразнаўца). Рэфармацыя і перарваная традыцыя беларускай эўрапейскасьці (Дыялог з Ірынай Дубянецкай)
19.00 Вячэра і нефармальная праграма
3 верасня, нядзеля
9.00 Сняданак
10.00 Агульная дыскусія па пытаннях беларускіх нацыятворчых працэсах у гістарычнай перспектыве
10.50 Дыскусія “Нацыянальная ідэнтычнасць і сучасныя інтэлектуальныя практыкі”
Валянцін Акудовіч (кіраўнік аддзяленьня філязофіі і літаратуры БК). Францішак Скарына, як вітрына нацыянальнай мроі.
11.40 Кава-паўза
12.00 Працяг дыскусіі “Нацыянальная ідэнтычнасць і сучасныя інтэлектуальныя практыкі”
Аляксей Чубат (кіраўнік установы “Культура роднага краю”). Да ідэнтычнасці праз сучасныя спосабы працы са спадчынай (на прыкладах-кейсах з Пружан (“Спадчына Міколы Тарасюка”), Магілёва (“Даследванне і вывучэнне яўрэйскіх могілак”), Ашмян “Горад, які паставіў гістарычны спектакль пра сябе”).
13.00 Абед
15.00 Агульная дыскусія па пытаннях сучасных культуратворчых і нацыятворчых працэсаў у Беларусі
16.00 Кава-паўза
16.20. Фінальная дыскусія. Закрыццё Летняй школы.
17.00 Ад’езд