Прайшла дыскусія “Літаратура пасля літаратуры. Канец прыгожага пісьменства?”
15 лютага ў галерэі TUT.BY у межах міжнароднага паэтычнага фестываля “Вершы на асфальце” Беларускі калегіюм правёў дыскусію “Літаратура пасля літаратуры. канец прыгожага пісьменства?”.
У ёй узялі ўдзел: Валянцін Акудовіч, Максім Жбанкоў, паэт і выдавец з Латвіі Сяргей Цімафееў, паэтка з Казахстану Жанар Секербаева.
Мадэравала дыскусію – Ірына Дубянецкая.
Удзельнікі абмеркавалі змены статусу пісьменніка ў сучасным грамадстве, дэфармацыю стаўлення да друкаванага тэксту ў “сеткавай” культурнай прасторы, узаемадзеянне новых аўтараў з літаратурнай традыцыяй.
Асобна разглядаліся стасункі “старасвецкай” друкаванкі з гаджэт-залежнай аўдыторыяй, канец міфалогіі “інжэнераў чалавечых душ” і інтервенцыя дылетантаў ў сферу “прыгожага пісьменства”.
![](https://belcollegium.by/wp-content/uploads/2015/02/discuss_last9.jpg)
Валянцін Акудовіч: “Не бывае геніяльных пісьменнікаў — бываюць геніяльныя чытачы”
Фота – Аляксей Ластоўскі.