Публічная лекцыя Алега Дзярновіча “Гэта і наша Рэч Паспалітая: Шмат сэнсаў Рэспублікі” – 24 лістапада

Мова Нанова і Беларускі Калегіум ласкава запрашаюць на публічную лекцыю беларускага гісторыка Алега Дзярновіча “Гэта і наша Рэч Паспалітая: Шмат сэнсаў Рэспублікі”, якая адбудзецца 24 лістапада ў галерэі Ў (праспект Незалежнасці, 37а). Пачатак – 18.30. Уваход вольны.

дзярновіч афіша

Куды б на абшарах былой Рэчы Паспалітай не прывялі б нашыя маршруты падарожнікаў, мы непазбежна знойдзем сляды лучнасці культурнай прасторы. Але сёння беларускія, украінскія, а таксама літоўскія школьнікі са старонак сваіх падручнікаў навучаюцца ўзаемным прэтэнзіям. Кожны з бакоў можа выставіць, найперш да Польшчы, спіс фундаментальных крыўдаў. Некаторыя з іх будуць справядлівымі. Тым часам, асабліва ў Беларусі і Украіне, не навучаюць пачуццю гонару за традыцыі мясцовага самакіравання і супольнага парламентарызму. Грамадзянская культура ў Рэчы Паспалітай была прыналежнасцю не толькі шляхты, якую таксама называлі народам палітычным. Вельмі моцна традыцыі самакіравання знітоўвалі мяшчанскія грамады. Жыхары і грамадзяне Рэчы Паспалітай перажывалі моманты трыумфу і канчатковай паразы. Але іх гістарычна-палітычны досвед складае істотную частку агульнаеўрапейскай дэмакратычнай гісторыі. Таксама плануецца дыскусія, дзе будуць закранутыя наступныя пытанні: які статус мае Рэч Паспалітая ў беларускай гісторыі? Наколькі дэмакратычнай была Рэспубліка? Што для сучасных беларусаў карыснага і павучальнага ў гісторыі Рэчы Паспалітай?

You may also like...