Пётра Рудкоўскі — філосаф і палітычны аналітык, дырэктар BISS (Беларускага Інстытуту Стратэгічных Даследаванняў), выкладчык Беларускага Калегіюма (курс Прагматыка ідэнтычнасці). З’яўляецца аўтарам чатырох кніг і звыш 100 артыкулаў.
Сфера навуковых інтарэсаў: каштоўнасная інтэграцыя Беларусі і ЕС, нацыянальная тоеснасць, еўразійства, канцэпцыя адкрытага грамадства, крытычнае мысленне.
Выбраная бібліяграфія:
- “Паўстаньне Беларусі” (2007).
- “Białoruska idea narodowa w XXI wieku” (2008).
- “Вялікі выбух у малой Галілеі” (2013).
- “Białoruskie pytania w kontekście europejskich odpowiedzi” (2017).
Спасылкі на тэксты аўтара, інтэрв’ю і мерапрыемствы:
- “Беларусь і сучасныя палітыкі ідэнтычнасці” — размова з Пётрам Рудкоўскім у межах семінару Беларускага калегіюма “Інтэлектуальная гісторыя посткамунізма”.
- “Канец посткамунізма?” Публічная дыскусія Беларускага Калегіюма з удзелам Пятра Рудкоўскага (а таксама Уладзіміра Мацкевіча, Паўла Церашковіча, Вольгі Шпарага, Аляксандра Чубрыка і інш.).
- “Нацыяналізм вяртаецца ў Еўропу. А ў Беларусь – рускі мір і савецкі кансерватызм”, артыкул (ARCHE).