Семінар Беларускага калегіума і Інстытута “Палітычная сфера” “Інстытуты і палітыка”, 2014-2015

Даследаванне палітыкі гэта, галоўным чынам, даследаванне інстытутаў. Вядомы тэзіс не губляе сваёй актуальнасці і інстытуцыйнае вывучэнне палітычнага жыцця застаецца ўплывовым накірункам сучаснай палітычнай навукі. Тым не менш, гэта не здымае праблему глыбіні разумення і практычнага прымянення падыходу. Для вырашэння гэтых задач і арганізаваны семінар, а для таго, каб задача была больш выканальная, разгляд абмяжоўваецца гістарычным інстытуцыяналізмам, як адным з найбольш эфектыўных падыходаў пры даследаванні і сучнасай палітыкі і палітычнай гісторыі.

Уводзіны. Даследаванне палітыкі – гэта, галоўным чынам, даследаванне інстытутаў, а інстытуцыйнае вывучэнне палітычнага жыцця застаецца ўплывовым накірункам сучаснай палітычнай навукі. Тым не менш, гэта не здымае праблемы глыбіні разумення і практычнага прымянення падыходу. Семінар арганізаваны для вырашэння гэтых задач. У 2015-2016 гадах асноўны фокус увагі будзе засяроджаны на аналізе палітычных сеціваў (political networks analysis) і прыкладах яго прымянення пры даследаванні сучасных палітычных інстытутаў і палітычнай гісторыі.

Семінар прадугледжвае падрабязны аналітычны разгляд значных і ўплывовых тэкстаў, якія цалкам змянілі разуменне палітыкі і міжнародных адносін у сучасных сацыяльных і гуманітарных навуках. У прыватнасці працы: Паўля Піерсана (Палітыка ў часе), Кэтрын Тэлен (Як эвалюцыянуюць інстытуты?), Самуэля Гантынгтана (Палітычныя парадак у зменлівых грамадствах), Барынгтана Мура (Сацыяльныя прычыны дыктатуры і дэмакратыі), Пэры Андэрсана (Радавод абсалютысцкай дзяржавы), Тэды Скокпал (Дзяржавы і сацыяльныя рэвалюцыі), Чарльза Тылі (Прымус, капітал і еўрапейскія дзяржавы, 990-1992) і іншыя.

Мяркуецца, што праца ў межах семінара дазволіць удзельнікам значна паглыбіць сваё разуменне палітыкі і палітычнай гісторыі, а таксама засвоіць метады і даследчыя схемы аналізу як палітычная гісторыі, так і сучасных палітычных і сацыяльных працэсаў.

Да ўдзелу запрашаюцца: студэнты старэйшых курсаў, магістранты, дактаранты, выкладчыкі сацыяльных і гуманітарных ды іншыя зацікаўленыя Дысцыпліны. Семінар разлічан на палітолагаў, гісторыкаў, сацыёлагаў, філосафаў і прадстаўнікоў іншых дысцыплін, якія закранаюць даследаванне палітыкі.

Умовы паступлення