Семіётыка пратэсту. Публічная лекцыя Паўла Баркоўскага
by калегіюм · 15.03.2021
Трансляцыя падзеі
Падзея прайшла. Трансляцыю можна паглядзець на youtube-канале Беларускага калегіюма (відэа вышэй).
публічная лекцыя
Семіётыка пратэсту
Што
Беларускі пратэст спарадзіў не толькі моцную хвалю энергіі і новых практык, што кардынальна змянілі жыццё цэлага грамадства, ён мае ўласную ідэнтычнасць, замацаваную планам сімвалічнага. Знакі і мемы, з дапамогай якіх азначваецца сёння рэальнасць змагання за перамены, патрабуе сваёй картаграфіі, а бойка за сімвалічнае дасягае найвялікшай жорсткасці. Чаму сімвалы маюць такое значэнне? Якім чынам праз знакі адбываецца перакадзіроўка беларускага сацыяльнага? Што можна расчытаць у семіятычным вымярэнні беларускай рэвалюцыі і ці дапаможа гэта прадказаць наступныя змены? Гэтыя і іншыя пытанні абмяркуем разам падчас сумеснай размовы.
Хто
Павел Баркоўскі
філосаф, герменеўт, сацыяльны аналітык, перакладчык.
Калі
17 сакавіка 2021 г. (серада), 18.30