“Спрэчкі аб літаратуры”: Ганна Севярынец — Наста Кудасава. “Паэзія ў часе і прасторы”
by калегіюм · 03.05.2022
Запіс падзеі
Падзея прайшла. Запіс можна паглядзець на youtube-канале Беларускага калегіюма (відэа вышэй).
ЗНО. ЛІТАРАТУРНА-ФІЛАСОФСКАЯ КАВЯРНЯ
“Спрэчкі аб літаратуры”: Ганна Севярынец — Наста Кудасава. "Паэзія ў часе і прасторы”
Што
Паэзія не апелюе да рацыянальнага, яна вяртае чалавека ва ўлонне першабытнай веды: ад збытку цывілізацыйных раскошаў да “рэчаў першай неабходнасці”. Яна ўзнікае бы пакліканне якогасці прыроднага інстынкту. Як птушкі ведаюць ад нараджэння свой шлях у вырай, так у нас убудаваная патрэба паэтычнага выказвання, бо яно здольнае арганізаваць чалавечы свет, вытлумачыць боль і падараваць спакой. Парадаксальна, але акурат праз паэтычнае слова мы набліжаемся да бясслоўя, да невымоўнага.
Хто
Наста Кудасава
паэтка, перакладчыца. Нарадзілася і жыве ў Рагачове Гомельскай вобласці. Скончыла рускае аддзяленне філалагічнага факультэта БДУ. Аўтарка кніг паэзіі “Лісце маіх рук” (2006), “Рыбы” (2013), “Маё невымаўля” (2016), “Вясна. Вуснам цесна” (2021). Атрымала прэмію Беларускага ПЭН-цэнтра “Кніга году-2016” за зборнік “Маё невымаўля”, прэмію “Празрысты Эол” (2018) у намінацыі “Найлепшая паэтычная публікацыя года”, літаратурную прэмію імя Маіхася Стральцова ў 2021 г. Лаўрэатка стыпендыі імя Магдалены Радзівіл для пісьменніц і перакладчыц (2018), лаўрэатка першага фэста Уладзіміра Караткевіча (2019). Творы перакладаліся на рускую, украінскую, польскую, чэшскую, літоўскую і іншыя мовы.
Дзе
Zoom. Рэгістрацыя на размову праз спасылку.
Анлайн-трансляцыя на youtube-канале Калегіюма.
Калі
5 траўня 2022 г. (чацвер), 19.00.