Стральцоўскія чытанні – 2021!
by калегіюм · 23.02.2021
 
														Запіс падзеі
Падзея прайшла. Запіс можна паглядзець на youtube-канале Беларускага калегіюма (відэа ніжэй).
падзея
Стральцоўскія чытанні – 2021!
Што
						Беларускі Калегіюм запрашае на першыя Стральцоўскія чытанні, зацікаўленае і змястоўнае сумоўе літаратараў, філосафаў, літаратурных крытыкаў, гісторыкаў літаратуры.
Праграма: 14.00 – адкрыццё чытанняў: Ігар Бабкоў, Валянцін Акудовіч.
 14.10 – 16.00 – панэль “Стральцоў і яго эпоха”.
Валянцін Акудовіч – “Чалавек і вусціш быцця: успаміны пра Міхася Стральцова”. 
Ульяна Верына “А мне відно як на далоні…”: паэтыка сузірання ў пейзажных вершах М. Стральцова
Міхал Бараноўскі Вяртанне беларускіх рэпрэсаваных пісьменнікаў і іх уплыў на літаратурны працэс канца 50-х пачатак 60-х гадоў.
Ігар Бабкоў Стральцоў і Сэлінджэр. “Свет Іванавіч, былы данжуан” як будыская аповесць.
Выступленні: Інэса Ганкіна, Анджэй Андрыш, Кастусь Такопула, Алесь Туровіч.
 16.00 – 18.00 – панэль "Беларускі культурны канон XX стагоддзя: даследаванні, абнаўленні, дэканструкцыі".
 
Антон Сайфуллаеў “Беларускі ідэйны аксюмаран”.
Ганна Севярынец “Нерастраляныя: стварэнне канону?”.
Сяргей Шупа “Беларуская літаратура на ідыш?”
Выступленні: Маргарыта Шаўцова, Марыя Бадзей, Вольга Трубач,  Anatol Novikaŭ, Міхал Бараноўскі.
 18.00 – 19.00 – беларускі канон: заключная дыскусія. 
Сяргей Харэўскі. Андрэй Хадановіч. Андрэй Масквін. Мадэратар Ігар Бабкоў.					
Калі
27 лютага 2021 г. (субота), з 14.00 да 19.00.

 
																			 
																			