“Сучасная амерыканская славістыка: асобы, кнігі, ідэі”. Размова з Аляксеем Лало

Запіс падзеі

Падзея прайшла. Запіс можна паглядзець на youtube-канале Беларускага калегіюма (відэа вышэй).

ІНТЭЛЕКТУАЛЬНАЯ ГІСТОРЫЯ ПОСТКАМУНІЗМУ

Сучасная амерыканская славістыка: асобы, кнігі, ідэі

Што

Што адбываецца ў сучаснай амерыканскай славістыцы ў часы каранавіруса і беларускай рэвалюцыі? Якія новыя трэнды, асобы, кнігі з'явіліся ў апошнія гады ў акадэмічнай прасторы? Ці паўплывала пандэмія на інтэлектуальную актыўнасць і кірункі даследаванняў?

Запрашаем на новую сустрэчу публічнага семінара "Інтэлектуальная Гісторыя Посткамунізма" з Ігарам Бабковым. (выступ і дыскусія будуць адбывацца па-ангельску).

Хто

Аляксей Лало
беларускі амерыканіст, адзін са стваральнікаў акадэмічных праграм па амерыканістыцы і кампаратыўнаму літаратуразнаўству ЕГУ напрыканцы дзевяностых. У апошнія дзесяцігоддзі зрабіў люстэркавую кар'еру ў амерыканскай славістыцы, выкладае ў універсітэце Паўночнай Караліны.

Дзе

Zoom. Рэгістрацыя на размову праз спасылку.
Анлайн-трансляцыя і падзея сустрэчы ў facebook.

Калі

16 снежня 2021 г. (чацвер), 19.00.

You may also like...