Супольнасць як жывы арганізм: размова з сацыятэхнікам Міхаілам Волчакам
by калегіюм · 11.01.2021
Трансляцыя падзеі
Падзея прайшла. Трансляцыю можна паглядзець на youtube-канале Беларускага калегіюма (відэа вышэй).
Інтэлектуальная гісторыя посткамунізма
Супольнасць як жывы арганізм
Што
Якія бываюць супольнасці, як яны нараджаюцца, жывуць і паміраюць? Чаму нефармальная структура грамадства павінна вызначаць фармальную, а не наадварот? Як адбываецца штучны мантаж і дэмантаж супольнасцяў? Якое месца культуры, каштоўнасцяў і мэтаў у фармаванні іх структуры?
Міхаіл Волчак, сацыятэхнік, пчаляр, даследчык, прапануе нам агляд жыццёвага цыклу супольнасці, з вызначэннем спецыфікі кожнага этапу і практычнымі сацыятэхнікамі.
План:
1. Супольнасці агульнага лёсу і месца мэты ў гэтых супольнасцях. Класіфікацыі супольнасцяў.
2. Фармальная і нефармальная арганізацыя грамадства. Культура і тэрыторыя. Сімвалы і наратывы як практычныя інструменты ў пабудове супольнасці.
3. Чаму важная не толькі індывідуальная, але і групавая самавызначанасць у супольнасці. Мяжа супольнасці.
4. Колькі неабходна людзей для пачатку супольнасці? У чым агульнае супольнасці нефармальных груп, калектываў, гурткоў.
5. Форма дзейнасці. Як супольнасць можа эфектыўна змяняць форму дзейнасці. Ці сузалежныя форма і мэта ў супольнасці агульнага лёсу?
6. Ролі і працэсы ў супольнасці. Канфлікты, прыняццё рашэнняў, фармалізацыя супольнасці.
7. Колькі жыве супольнасць. Знікненне супольнасці. Роля наратываў на апошнім этапе развіцця супольнасцяў. Ці магчыма працягнуць жыццё нефармальнай групы.
БОНУС. Імператывы на розных этапах развіцця супольнасці.
Хто
Міхаіл Волчак,
сацыятэхнік, пчаляр, даследчык. Працуе з супольнасцямі з сярэдзіны 2000х гадоў як практык і даследчык. Грамадскі актывіст і сустваральнік Фаланстэра, выкладае англійскую мову і ў вольны час займаецца вермі-культурай.
Калі
14 студзеня 2020 г. (чацвер), 19.00