Святлана Немагай

Святлана Немагай — музыказнаўца, беларусістка, кандыдат мастацтвазнаўства. Аўтарка даследчых прац па жыцці і творчасці Міхала Клеафаса Агінскага.

Нарадзілася ў Мінску ў 1974 годзе. У 1998 г. скончыла Беларускую дзяржаўную акадэмію музыкі па спецыяльнасці “Музычная беларусістыка” і ў 2007 г. — па спецыялізацыі “Арган”. У 1998–1999 гг. стажыравалася ў Акадэміі музыкі імя І. Я. Падэрэўскага ў Познані. Лаўрэат прэміі НАН Беларусі імя В. Ф. Купрэвіча для маладых навукоўцаў (2008). З 2008 г. — намеснік мастацкага кіраўніка Творчага абiяднання “Беларуская капэла” пры НАВТ оперы и балета РБ. Аўтар манаграфіі “Жыццё і творчасць М. К. Агінскага ў каардынатах яго часу і культурнага асяроддзя” (2007), а таксама звыш 50 артыкулаў у айчынных і замежных выданнях.

Выбраная бібліяграфія:

  • Кнігі:
    – Жыццё і творчасць М.К. Агінскага ў каардынатах яго часу і культурнага асяроддзя.

Спасылкі на тэксты аўтара, інтэрв’ю і мерапрыемствы: