Святлана Волчак. Тэорыя ўсяго, ці сустрэча на гарызонце падзей

публічная лекцыя

Тэорыя ўсяго, ці сустрэча на гарызонце падзей

Што

Апошнія сто год навукоўцы шукаюць Тэорыю ўсяго. Гэта такі сучасны Святы Грааль, жаданне спазнаць і патлумачыць законы прыроды і сусвету. Здаецца, вось-вось, яшчэ крыху і новая фізічная канцэпцыя, рашэнне раўнанняў дадуць чалавецтву веды і адначасова бязмерную моц і ўладу над матэрыяй. Да 20 стагоддзя механіка, якую падагульніў Ньютан, ужо выконвала такую ролю, пакуль Максвэл не вынайшаў, што святло не падпарадкоўваецца гэтым законам… Мы пройдзем разам шлях вялікіх “фізічных” адкрыццяў і дагонім Айнштайна, Гокінга, квантавую механіку і тэорыю струн. Каб разумець гэтыя ідэі, не трэба пагружацца ў складаныя формулы. Варта быць адкрытым да новага, мысліць лагічна і паслядоўна!

Хто

Святлана Волчак
звольненая з БДУ выкладчыца фізікі, магістарка

Аўтарка пра сябе:
"У школе я не любіла фізіку, бо не бачыла патрэбы разумець сувязі формул з прыродай. Вакол жа ж усё ёсць: дамы, аўтамабілі. Навошта ведаць, як аб’екты пабудаваны і працуюць, калі я непасрэдна маю з імі справу. Але прычына глыбей – нецікавасць і абыякавасць да рэальнага жыцця. Ды толькі калі ў мяне з’явілася жаданне і прага спазнання, я адчула, што іду ў слушным кірунку. Ужо працуючы на факультэце радыёфізікі, я натхнялася навукова-папулярнымі кнігамі. Лабараторыі па оптыцы, атамнай фізіцы ды механіцы былі прасторамі глыбокіх разваг са студэнтамі. Раней навуковыя працы падаваліся мне сумнымі і цяжкімі, пакуль я не пабачыла розніцу паміж падручнікамі, напісанымі для статусу, і артыкуламі вынаходнікаў, такімі жывымі і зразумелымі. І нарэшце да мяне дайшло, што навуковая дзейнасць, як і любая, мусіць ісці ад сэрца і ад грамадскай патрэбы. Тады ў ёй будзе плён і натхненне. Зараз я ў пошуку Тэорыі ўсяго. Упэўненая, што яе можна знайсці тут, у Беларусі, як толькі пабудуем Вялікі палескі калайдэр пад балотамі :)"

Дзе

Платформа Zoom
Online-трансляцыя ў facebook

Далучыцца да размовы можна па запісу
Падзея сустрэчы ў facebook

Калі

25 лістапада 2020 г. (серада), 18.30

You may also like...