“Сябры Шмарагдавага Абтоку. Джэймс Джойс і беларусы”. Гутарка з Веранікай Акудовіч

Запіс падзеі

Падзея прайшла. Запіс можна паглядзець на youtube-канале Беларускага калегіюма (відэа вышэй).

ЗНО. ЛІТАРАТУРНА-ФІЛАСОФСКАЯ КАВЯРНЯ

Сябры Шмарагдавага Абтоку. Джэймс Джойс і беларусы

Што

16 чэрвеня ўвесь літаратурацэнтрычны свет адзначае Bloomsday ці Дзень Блюма – джойсаўскага персанажа з яго несмяротнага рамана “Уліс”, дзе апавядаецца аб адным дні з жыцця шараговага дублінца. Такім чынам Джэймс Джойс зафіксаваў важную дату сваёй біяграфіі – першае спатканне з будучай жонкай. Нора Барнакл – не адзіная кабета ў цені вялікага пісьменніка: трагічны лёс напаткаў дачку знакамітага ірландца Лючыю, таленавітую танцорку і асобу, якая значна паўплывала на творчасць свайго бацькі. Як распачаць уласную адысею па адным з самых знакамітых раманаў ХХ стагоддзя? У якіх эпізодах “Уліса” беларусы могуць пазнаць сябе і ўсміхнуцца і, урэшце, што аб’ядноўвае лёсы Джэймса Джойса і Кастуся Каліноўскага?

Хто

Вераніка Акудовіч
магістр лінгвістыкі, чэмпіёнка свету па ірландскіх танцах.

Дзе

Zoom. Рэгістрацыя на размову праз спасылку.
Анлайн-трансляцыя і падзея сустрэчы ў facebook.

Калі

10 чэрвеня 2021 г. (чацвер), 19.00.

You may also like...