“Культурны Космас даступны толькі пагляду знутры, заангажаванаму пагляду. Тое, што ў культуралягічных штудыях набывае выгляд квазі-аб’екта, насамрэч павінна разумецца як свайго роду рэфлексіўная дэскрыпцыя гэтага Космасу. У найбольшай ступені гэта датычыць таго, што звычайна падводзіцца пад ня надта ўдалую рубрыку „традыцыйная культура” (як быццам можна памысьліць сабе культуру без традыцыі). Калі гаворка йдзе пра традыцыйную культуру, то найперш тут маецца на ўвеце такая культура, мэханізмы трываньня ў часе якой арганізаваныя адмысловым чынам, выразна адрозным ад фукцыянаваньня адпаведных мэханізмаў перадусім мадэрнай урбаністычнай культуры. Такая культура ўяўляе асобны культурны тып з толькі яму ўласьцівым наборам характарыстычных азнак.”
Сяргей Санько — філосаф, даследчык традыцыйнай беларускай культуры, стваральнік (разам з Тодарам Кашкурэвічам) Цэнтра этнакасмалогіі “Крыўя” і яго 2-х перыядычных выданняў, “Kryŭja” і “Druvis”, ініцыятар і кіраўнік сучасных этнафіласофскіх даследаванняў у НАН Беларусі.
Сфера навуковых інтарэсаў: традыцыйная беларуская культура, сучасныя этнафіласофскія даследаванні.
Выбраная бібліяграфія:
- Кнігі:
– “Беларусь: паміж Поўднем і Поўначчу”.
– “Штудыі з кагнітыўнай і кантрастыўнай культуралёгіі”. - Публікацыі:
– Традыцыяналісцкі пагляд на традыцыю: прэзумпцыя аўтахтоннасьці і дэканструкцыя традыцыі (Abdziralovic.by).
Спасылкі на тэксты аўтара, інтэрв’ю і мерапрыемствы: