Сяргей Санько: “Калісь сьвет толькі зачынаўся”. Беларускае традыцыйнае сьветамысьленьне і сучасныя этнафіласофскія дасьледаваньні

Трансьляцыя падзеі

Падзея прайшла. Трансьляцыю можна паглядзець на youtube-канале Беларускага калегіюма (відэа вышэй).

“ЗНО”. ЛІТАРАТУРНА-ФІЛАСОФСКАЯ КАВЯРНЯ

“Калісь сьвет толькі зачынаўся". Беларускае традыцыйнае сьветамысьленьне і сучасныя этнафіласофскія даследаваньні

Што

На першай сакавіцкай сустрэчы кавярні ЗНО гаворка пойдзе пра сучасную сістэмную рэканструкцыю традыцыйнага сьветапогляду беларусаў, заснаваную на глыбокім вывучэньні аўтэнтычных запісаў, сабраных шматлікімі пакаленьнямі фалькларыстаў і этнографаў на працягу больш як двухсот гадоў, і пра глыбіню культурнай памяці беларусаў, паасобныя кампанэнты якой сягаюць у глыбіні тысячагодзьдзяў.

“Культурны Космас даступны толькі пагляду знутры, заангажаванаму пагляду. Тое, што ў культуралягічных штудыях набывае выгляд квазі-аб’екта, насамрэч павінна разумецца як свайго роду рэфлексіўная дэскрыпцыя гэтага Космасу. У найбольшай ступені гэта датычыць таго, што звычайна падводзіцца пад ня надта ўдалую рубрыку „традыцыйная культура” (як быццам можна памысьліць сабе культуру без традыцыі). Калі гаворка йдзе пра традыцыйную культуру, то найперш тут маецца на ўвеце такая культура, мэханізмы трываньня ў часе якой арганізаваныя адмысловым чынам, выразна адрозным ад фукцыянаваньня адпаведных мэханізмаў перадусім мадэрнай урбаністычнай культуры. Такая культура ўяўляе асобны культурны тып з толькі яму ўласьцівым наборам характарыстычных азнак.” (Сяргей Санько. Традыцыяналісцкі пагляд на традыцыю: прэзумпцыя аўтахтоннасьці і дэканструкцыя традыцыі. АБДЗІРАЛОВІЧ • 01.03.2020)

Хто

Сяргей Санько
філосаф, дасьледчык традыцыйнай беларускай культуры, стваральнік (разам з Тодарам Кашкурэвічам) Цэнтра этнакасмалёгіі “Крыўя” і яго 2-х перыядычных выданьняў, “Kryŭja” і “Druvis”, ініцыятар і кіраўнік сучасных этнафіласофскіх даследаваньняў у НАН Беларусі.

Дзе

Плятформа Zoom.
Online-трансьляцыя ў facebook.

Далучыцца да размовы можна праз запіс.
Падзея сустрэчы ў facebook.

Калі

4 сакавіка 2021 г. (чацьвер), 19.00.

You may also like...