вільня як форма духа
Калісьці Эрнэст Хэмінгуэй у сваіх мэмуарах апісаў Парыж як a moveable feast, свята, якое заўсёды застанецца з табой, калі аднойчы давялося туды патрапіць.
Для беларусаў і беларускай сьвядомасьці такім вандроўным святам, ад якога нікуды не падзецца, ёсць Вільня.
Гэты курс лекцыяў пра сэнс і значэнне Вільні для сённяшняй беларускай, літоўскай і польскай культураў. Спроба падабрацца да метафізыкі горада і зразумець, што гэта не проста кропка на мапе.
Тэмы:
- Пачаткі мадэрнае беларускае культуры. Віленскі ўнівэрсітэт як калыска Беларушчыны. Пакліканьне духа Францыска Скарыны прафэсарам Ігнатам Даніловічам. Прафэсура з Беластоцкае гімназіі — Анацэвіч, Баброўскі, Даніловіч. Беларусы і Іван Лабойка. Віленскае студэнцтва — зьзяючае сузор’е. Зерне, кінутае ў глебу….
- Да Бога – па-беларуску. Беларускія малітоўнкі і лямантары для каталікоў. 1864 – зьняменьне Вільні. “Не люблю я места, па-расейску – горад!”. Багушэвіч ды іншыя. Наш друк і віленскі брук – “Наша Доля, “Наша Ніва”, “Гоман”, “Крыніца” ды іншыя. Міжчассе. Крывіцкая Мэкка. “Віленская праўда”, тав. Клімаў і а. Адам Станкевіч.
- Па вайне… Вільня — цені і прысак. Школьнік Томас Венцлава. Вільня і Вільнюс. “Тэрыторыя свабоды”. Вільня – страчаны Рай у беларускай паэзіі, мастацтве, фатаграфіі другой паловы ХХ стагодзьдзя. Дрэва беларушчыны ў віленскім садзе – беларуская культуры ў Вільні другой паловы ХХ стагодзьдзя. Нашая Вільня на зломе тысячагодзьдзяў – мары і рэчаіснасьць.
Калі?
27 траўня,
3 чэрвеня
10 чэрвеня 2020 г.
Сяргей Харэўскі
мастак, публіцыст, гісторык архітэктуры і мастацтва, мастацтвазнаўца. Вучыўся ў Інстытуце жывапісу, скульптуры і архітэктуры імя Ільі Рэпіна Акадэміі мастацтваў, у Пецярбургу, аспірантуры Беларускай акадэміі мастацтваў і ў летняй школе Варшаўскага ўніверсітэта. Выкладаў у Віленскім педагагічным універсітэце, Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў. Выкладае ў Еўрапейскім гуманітарным універсітэце ў Вільні.
Выбраныя публікацыі
ПраЧутае. Зборнік эсэ па гісторыі культуры і праблемам ідэнтычнасці Беларусі. Рэд. Акудовіч В. Мн: Беларускі Калегіюм, 2012.
Сто твораў ХХ стагоддзя. Нарысы па гісторыі беларускага мастацтва найноўшага часу. Навук. рэд. Баразна М. Мінск: ЕГУ, Прапілеі, 2011.
Прамоўленае: эсэ і лекцыі. — Мн, 2008.
Культавае дойлiдства Заходняй Беларусi 1915—1940 гг. — Вiльня: ЕГУ, 2008.
* фота – Sasha Belavokaja