Сяргей Харэўскі — мастак, літаратар, гісторык мастацтва, культуролаг, мастацтвазнаўца.
Вучыўся ў школе з мастацкім ухілам №26, у Менскай мастацкай вучэльні імя А. Глебава (1982—1987), дзе разам з ім вучыліся Ігар Варашкевіч, Міхал Анемпадыстаў, Тодар Кашкурэвіч, Лявон Вольскі; у Інстытуце жывапісу, скульптуры і архітэктуры імя І. Рэпіна Акадэміі мастацтваў СССР (1988—1992), аспірантуры Беларускай акадэміі мастацтваў (1994—1997), у 1996 у летняй школе Варшаўскага ўніверсітэту. Цяпер выкладае ў Еўрапейскім гуманітарным універсітэце (Вільня).
Як мастак аздобіў шэраг кніг, у тым ліку: “Стары гарадзенскі замак”, “Песьня пра зубра”, “Пан Блішчынскі”, “Китайская каллигафия”, уласную кнігу “Зьвяры-суайчыньнікі”. Рабіў ілюстрацыі да твораў Фрыдыбэрта Тугласа, Паўла Гюле, Баляслава Лесьмяна, Стаффа, Уладзіміра Дудзіцкага, Ніла Гілевіча, Алеся Разанава, Валянціны Аксак, Алеся Краўцэвіча, Уладзіміра Арлова.
Тэксты Сяргея Харэўскага перакладаліся й друкаваліся па-вугорску, па-летувіску, па-нямецку, па-польску, па-расейску, па-ўкраінску, па-чэску.
Выбраная бібліяграфія:
- Кнігі і публікацыі:
– Асмалоўка: дамы і мары (2016).
– ПраЧутае. Зборнік эсэ па гісторыі культуры і праблемам ідэнтычнасці Беларусі. Мн: Беларускі Калегіюмь (2011).
– Сто твораў XX стагоддзя: нарысы па гісторыі мастацтва і архітэктуры Беларусі найноўшага часу (2011).
– Зьвяры-суайчыньнікі (2000).
– Прамоўленае: эсэ і лекцыі (2008).
– Культавае дойлідства Заходняй Беларусі 1915—1940 гг. (2008).
– Гісторыя мастацтва і дойлідства Беларусі (2007).
– История Китая (2007).
– Китайская каллиграфия (2007).
– Арабская каллиграфия (2007).
– Китайская каллиграфия: краткая история и этимология 214 основных иероглифов (ключей) китайского языка (2006) (в сооавторстве с Соколовым А. Е.).
– Мастацтва таталітарызму. // У кн. Таталітарызм. Курс лекцыяў (2007).
– Мастакоўская памяць: Успаміны Яўгена Ціхановіча // Беларусь і беларусы ў прасторы і часе. Зборнік да 75-годдзя праф. А. Мальдзіса (2008).
– Горад святога Губерта. Краязнаўчы альманах. Выпуск III (2008).
– Стагоддзе вачыма мастака. Успаміны Яўгена Ціхановіча // Асоба і час: Беларускі біяграфічны альманах / Укл. А. Фядута (2009).
Спасылкі на тэксты аўтара, інтэрв’ю і мерапрыемствы:
- “Вільня як форма духа” — публічная лекцыя Сяргея Харэўскага ў Беларускім калегіюме.
- “Беларусь ісламская. Да 7-мі стагодзьдзяў Ісламу ў Беларусі”. Гутарка з Сяргеем Харэўскім у межах літаратурна-філасофскай кавярні ЗНО.