“Талеранцыя / народны суверэнітэт: познесярэднявечныя карані мадэрных ідэяў” Размова з Ігарам Бортнікам

Запіс падзеі

Падзея прайшла. Запіс можна паглядзець на youtube-канале Беларускага калегіюма (відэа вышэй).

ІНТЭЛЕКТУАЛЬНАЯ ГІСТОРЫЯ ПОСТКАМУНІЗМА

Талеранцыя / народны суверэнітэт: познесярэднявечныя карані мадэрных ідэяў

Што

У сучасных дэмакратычных грамадствах уяўленні пра тое, што народ з’яўляецца крыніцай улады, а таксама тое, што людзі маюць права падзяляць любыя каштоўнасці і выказваць любыя погляды, калі яны не нясуць шкоду іншым, разглядаюцца як нешта само сабой зразумелае.

Карані такіх уяўленняў можна адшукаць у еўрапейскай думцы позняга Сярэднявечча і ранняга Новага часу. Іх фармаванне непасрэдна звязанае з пачаткам працэсаў мадэрнізацыі, з Рэфармацыяй і секулярызацыяй мыслення.

Тэма лекцыі прадугледжвае знаходжанне крыніц фармавання мадэрных ідэй у пазначаную пераходную эпоху, выяўленне супярэчнасцяў, якія пры гэтым паўставалі, пошук фактараў, якія паступова надавалі гэтым ідэям моц і прызнанне. Асаблівая ўвага звяртаецца на ідэйна-культурныя працэсы, што праходзілі ў пазначаным кантэксце ў Вялікім Княстве Літоўскім.

Хто

Бортнік Ігар
Нарадзіўся ў Рызе ў 1978 г. Старшы навуковы супрацоўнік Полацкага Нацыянальнага гісторыка-культурнага музея-запаведніка. Скончыў Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт па спецыяльнасці “Гісторыя” (2001), аспірантуру БДУ (2007). Кандыдат філасофскіх навук (2007), дацэнт. Працаваў у Полацкім дзяржаўным універсітэце (2001-2021). Кола навуковых інтарэсаў: гісторыя грамадска-палітычнай думкі; гісторыя палітычных камунікацый; гісторыя міжканфесійных адносін; гісторыя Вялікага Княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай XVI-XVII стст.

Дзе

Zoom. Рэгістрацыя на размову праз спасылку.
Анлайн-трансляцыя і падзея сустрэчы ў facebook.

Калі

18 лістапада 2021 г. (чацвер), 19.00.

You may also like...