Таварыства мёртвых паэтаў. Лекцыя Андрэя Хадановіча №1
Літаратурны музей Петруся Броўкі
Літаратурны музей Петруся Броўкі і грамадская кампанія “Будзьма беларусамі!” запрашаюць на публічныя лекцыі паэта і перакладчыка, выкладчыка Беларускага калегіўма Андрэя Хадановіча, які прапануе ўсім, хто не спалохаецца, пяць літаратурных вандровак у таварыстве мёртвых (вядома ж, здольных яшчэ як ажываць!) аўтараў.
Літаратар пазнаёміць слухачоў са сваімі ўлюбёнымі французскімі і польскімі паэтамі, пагаворыць пра найважнейшых для сябе беларускіх лірыкаў, спыніцца на праблемах мастацкага перакладу паэзіі – і нават тэкстаў песень.
У межах сустрэчаў – развагі, інтэрпрэтацыі, вершы ў арыгінале і беларускіх перакладах, спевы, інтэрактыўныя віктарыны з прызамі ад грамадскай кампаніі “Будзьма беларусамі”!
- Вечар першы: 3 сакавіка 19.00
“ФРАНЦУЗСКІЯ ДЭКАДЭНТЫ: НАРАДЖЭННЕ ПАЭЗІІ З ДУХУ ЭДГАРА ПО”.
- …І Шарль Бадлер, прарок ягоны: По-дарунак французскай паэзіі. “Краскі Зла”, звышнатуральная эстэтыка й магічная паэтыка.
- Арцюр Рэмбо: як напісаць шэдэўр, не бачыўшы мора?
- “Крумкач” і “П’яны карабель” – пасткі на беларускіх перакладчыкаў.
- Жэрар дэ Нэрваль – невядомы вынаходнік сімвалізму й імпрэсіянізму.
- “Перакладзіце яго спачатку на французскую”, або Ключы ад форта Малармэ.
- Беларускія Вэрлены – паразы й перамогі.
Наступныя лекцыі пройдуць 10, 17, 24 і 31 сакавіка ў 19.00.
Уваход у музей 15 000 руб.
Месца правядзення: Літаратурны музей Петруся Броўкі (вул. Карла Маркса, 30 кв. №4)
Кантактная інфармацыя: (017) 327-27-50.