Таварыства мёртвых паэтаў. Лекцыя Андрэя Хадановіча №5 (Гензбур, Высоцкі, Качмарскі)

Пачатак: 31.03 (19:00)
Літаратурны музей Петруся Броўкі

(Мінск, вул. Карла Маркса, 30 кв. №4)

Літаратурны музей Петруся Броўкі і грамадская кампанія “Будзьма беларусамі!” запрашаюць на публічныя лекцыі паэта і перакладчыка, выкладчыка Беларускага калегіўма Андрэя Хадановіча, які прапануе ўсім, хто не спалохаецца, пяць літаратурных вандровак у таварыстве мёртвых (вядома ж, здольных яшчэ як ажываць!) аўтараў.

Літаратар пазнаёміць слухачоў са сваімі ўлюбёнымі французскімі і польскімі паэтамі, пагаворыць пра найважнейшых для сябе беларускіх лірыкаў, спыніцца на праблемах мастацкага перакладу паэзіі – і нават тэкстаў песень.

У межах сустрэчаў – развагі, інтэрпрэтацыі, вершы ў арыгінале і беларускіх перакладах, спевы, інтэрактыўныя віктарыны з прызамі ад грамадскай кампаніі “Будзьма беларусамі”!

афіша2

Вечар 5
“Спявак быў сам па сабе”: Гензбур, Высоцкі, Качмарскі”
(лекцыя з гітарай)

“Старая каналья”: тысяча драбніцаў пра Сержа Гензбура.
“Музыка з Явы”. Як пераверленіць Верлена?
“Песня пра абражаны Час”. Высоцкі ў краіне цудаў.
Ніколі не размаўляйце з Арландынамі (недзіцячая інтэрмедыя).
“Тры чвэрці смерці да дна”. Венскі вальс для Коэна з аркестрам.
“Раскажы, што з нашым класам…”. Урокі гісторыі Яцака Качмарскага.
“Па-за контуры мечаных картаў”. Аўтапартрэт з Бобам Дыланам.
“Разбуры турмы муры…”: каталонская тэма з варыяцыямі.

 

Уваход у музей 15 000 руб.

Месца правядзення: Літаратурны музей Петруся Броўкі (вул. Карла Маркса, 30 кв. №4)

Кантактная інфармацыя: (017) 327-27-50.

You may also like...