Творчая майстэрня Валянціна Акудовіча

курс:

творчая майстэрня валянціна акудовіча

* фота – pifpaf-pro.by

“Тэорыя і практыка пісьма” найперш для тых, хто спрабуе пісаць вершы, прозу, інтэлектуальную эсэістыку. Але і для кожнага, каго цікавяць мысленне і літаратура, як такія.

Мы не станем ухіляцца ад той магутнай веды, што назапасіла гуманістыка ва ўсе папярэднія эпохі. Разам з тым, не прамінем увагай канцэптуальныя змены і трансфармацыі, што адбываюцца з сучасным чалавекам. З гэтага праз калектыўныя аналітыкі ды рэфлексіі будзем шукаць свае адказы на выклікі глабальных перарухаў.

Акрамя агульнага курса, кожны з ахвочых зможа атрымліваць прафесійныя кансультацыі стасоўна ўласных тэкстаў. Практыка мінулых гадоў сведчыць, што многім з вас яны дапамогуць знайсці сябе ў дыскурсах літаратуры і мыслення.